Мітымна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мітымна
грэч. Μήθυμνα
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
107,46 км²
Вышыня цэнтра
50,16 м
Тып клімату
Афіцыйная мова
Насельніцтва
1570 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
22530
Паштовы індэкс
81108
Аўтамабільны код
MY
Афіцыйны сайт
Мітымна на карце Грэцыі
Мітымна (Грэцыя)
Мітымна
Мітымна (Грэцыя)
Мітымна

Мітымна (грэч. Μήθυμνα) — горад на поўначы грэчаскага вострава Лесбас. Насельніцтва (2011 г.) — 1 570 чалавек.

Асноўнай гістарычнай каштоўнасцю горада з'яўляецца візантыйская крэпасць Молібас (грэч. Μόλυβος). У даведніках для турыстаў горад часцяком называецца па найменню крэпасці.

Мітымна вядома з VII стагоддзя да н. э. як эалійскі поліс. Лічыцца, што назва паходзіць ад імя дачкі Макара, міфічнага старажытнага валадара Лесбаса. Поліс славіўся вытворчасцю віна, якое хвалілі Вергілій, Авідзій і Гален. У 336251 гг. да н. э. у складзе Старажытнай Македоніі. У 250130 гг. да н. э. — імперыі Пталемеяў. У 129 г. да н. э. заключаны саюз з Рымам.

Пасля падзелу Рымскай імперыі ў складзе Візантыі. У 520 г. створана асобная праваслаўная епархія Мітымны. Горад падвяргаўся частым нападам з боку мусульман і італьянскіх піратаў, таму ў 1084 г. быў абвешчаны валоданнем імператара, тут пачалося будаўніцтва крэпасці Молібас. Яна вытрывала некалькі аблог з боку генуэзцаў і турак, але ў 1462 г. захоплена асманамі. Да канца XVIII ст. заставалася важным ваенна-марскім цэнтрам Эгейскага мора.

З 1912 г. у складзе Грэцыі.

У нашы дні асноўныя гаспадарчыя заняткі мясцовых жыхароў — абслугоўванне турыстаў, вырошчванне маслін, кабатаж.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]