Міхаіл Аркадзевіч Лісіцын
Міхаіл Аркадзевіч Лісіцын | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2004 |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, дырыжор, педагог |
Узнагароды |
Міхаіл Аркадзевіч (Майсей Айзікавіч) Лісіцын (2 ліпеня 1920, Віцебск — 2004[1]) — беларускі музыкант, дырыжор, педагог. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1972).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускую кансерваторыю (1951). З 1946 г. артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі, у 1948—1963 гг. — секстэта домбраў Беларускага радыё і тэлебачання. У 1963—1992 гг. выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце. Кіраўнік аркестраў, у тым ліку народнага аркестра народных інструментаў БДУ (1953—1980).
Аўтар аранжыровак для аркестра народных інструментаў твораў музычнай класікі беларускіх кампазітараў (у тым ліку галоп, вальс і танец з оперы «Калючая ружа» Ю. Семянякі, «Палеская сюіта» Я. Глебава, «Святочная ўверцюра» А. Багатырова, «Мой родны кут» І. Лучанка, «Кадрыль» Я. Цікоцкага, «Полька» М. Чуркіна).
Зноскі
- ↑ Лисицын, Михаил Аркадьевич (1920—2004)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лисицын, Михаил Аркадьевич (1920—2004)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі ў 2004 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Педагогі
- Акадэмічныя музыканты Беларусі