Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў
Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лістапада 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1968 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Астрахань, Масква, Сталінград, Мінск, Яраслаўль |
Архітэктурны стыль | Неакласіцызм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаі́л Па́ўлавіч Па́руснікаў (12 лістапада 1893, Масква — 2 лютага 1968, Масква) — рускі і беларускі савецкі архітэктар, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1950), акадэмік АН БССР (1950; член-карэспандэнт з 1947). Педагог, прафесар (з 1948). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1913—1918 гадах навучаўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, затым да 1924 года ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў. Вучань С. В. Наакоўскага і І. В. Жалтоўскага.
З 1924 працаваў у архітэктурна-праектных арганізацыях Масквы. У 1934—1941 гадах адначасова выкладаў у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.
У 1941—1944 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Акадэміі архітэктуры СССР, у 1944—1948 — кіраўнік архітэктурна-праектных майстэрняў Камітэта па справах архітэктуры СССР. З 1948 года прафесар Маскоўскга архітэктурнага інстытута.
Распрацаваў праекты жылых і грамадскіх будынкаў для шмат якіх гарадоў СССР, асноўныя прынцыпы і прыёмы планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў новага тыпу.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Апублікаваў шэраг навуковых прац па тэорыі і гісторыі архітэктуры, у тым ліку: «Аб прынцыпах комплекснага серыйнага праектавання жылых дамоў» (Архітэктура СССР. 1953. № 12) і «Аб досведзе праектавання серыі тыпавых дамоў сярэдняй паверхавасці» (Архітэктура СССР. 1955. № 2).
Праекты і пабудовы
[правіць | правіць зыходнік]Будынкі электрастанцый у Нагінску Маскоўскай вобласці (1926) і Кіеве (1929)
Астрахань
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтар праекта планіроўкі і забудовы Астрахані (1930).
Масква
[правіць | правіць зыходнік]- Павільён машынабудавання і аўдыторыя на Усерасійскай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўцы (1923)
- Шэраг жылых дамоў на праспекце Міру (1936).
Яраслаўль
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак з аркай на Чырвонай плошчы Яраслаўля (1936).
Мінск
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з аўтараў забудовы Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.
- Ансамбль Ленінскага праспекта (1945—1954, у сааўтарстве; пракладзены і забудаваны ў 2-й палове 1940—1960-х гадоў; Дзяржаўная прэмія БССР 1968);
- Адміністрацыйны будынак (1945—1947);
- Дзяржбанк БССР (1950);
- Удзельнічаў у распрацоўцы праекта планіроўкі і забудовы цэнтра і першай чаргі Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці);
- Праект планіроўкі і забудовы цэнтра і Цэнтральнай плошчы (цяпер Кастрычніцкая плошча; 1946—1954, у суаўтарстве);
- Жылыя дамы і мост праз р. Свіслач (усе 1946—1954, у суаўтарстве);
- Спартыўны комплекс «Дынама» (усё ў 1946—1954 гг., у суаўтарстве).
-
Будынак КДБ — адна з найбольш значных прац архітэктара ў Мінску
-
Будынак Нацбанка РБ
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Леніна;
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга;
- медалі СССР;
- Дзяржаўная прэмія БССР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паруснікаў Міхаіл Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Парусников Михаил Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. 1968. № 3. (бел.)
- Окуневская Т. К. «Татьянин День» (воспоминания), Москва, Вагриус, 2005, стр. 173.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў
- Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
- Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
- Выкладчыкі МАРХІ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Педагогі СССР
- Акадэмікі СССР