Перайсці да зместу

Міхаіл Пятровіч Кірпанос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Пятровіч Кірпанос
Дата нараджэння 31 снежня 1891 (12 студзеня 1892)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1941(1941-09-20) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаі́л Пятро́віч Кірпано́с (12 студзеня 1892, Вэрцііўка, Нежынскі павет, Чарнігаўская губерня — 20 верасня 1941, Лохвыця, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1941), Герой Савецкага Саюза (1940).

Самы высокапастаўлены савецкі афіцэр, які падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў у прамым боесутыкненні з супернікам[1].

Нарадзіўся 30 снежня 1891 года (па новым стылі 12 студзеня 1892 года) у мястэчку Вэрцііўка Чарнігаўскай губерні ў беднай украінскай сялянскай сям’і.

Год вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе (скончыў у 1903 годзе), затым тры гады — у земскай школе, але далейшую адукацыю прыйшлося спыніць з прычыны недахопу сродкаў у бацькоў. У 1907 годзе прыняў удзел у сялянскіх хваляваннях у вёсцы Вэрцііўка, за што быў на кароткі час арыштаваны.

З 1909 года працаваў вартаўніком і лесніком у лясніцтвах Чарнігаўскай губерні.

У верасні 1915 года быў прызваны ў Рускую імператарскую армію. У 1917 годзе скончыў ваенна-фельчарскую школу.

У студзені 1918 года за арганізацыю братання на фронце з аўстра-венгерскімі салдатамі унтэр-афіцэр Кірпанос быў арыштаваны камандаваннем, а ў лютым — дэмабілізаваны.

У жніўні 1918 года ўступіў у Чырвоную армію і ўжо з верасня камандаваў ротай, а са снежня — батальёнам 1-й Савецкай Украінскай стралковай дывізіі пад камандаваннем М. А. Шчорса.

З кастрычніка 1922 года па верасень 1923 года працаваў памочнікам начальніка па палітычнай частцы Харкаўскай школы чырвоных камандзіраў (чарвонных старшын), пасля чаго з’ехаў у Маскву на вучобу, дзе ў 1927 годзе скончыў Ваенную акадэмію РККА імя М. В. Фрунзэ, пасля чаго быў прызначаны на пасаду камандзіра батальёна ў 130-й Багунскі стралковы полк.

Браў удзел у савецка-фінляндскай вайне.

14 студзеня 1941 года прызначаны на пасаду камандуючага Кіеўскай Асобай ваеннай акругай. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Кіеўская Асобая ваенная акруга была пераўтворана ў Паўднёва-Заходні фронт, і генерал-палкоўнік Кірпанос М. П. быў прызначаны на пасаду камандуючага фронтам.

20 верасня 1941 года ў баі быў паранены ў нагу (перабіта галёначная косць), а праз некалькі гадзін загінуў ад траплення аскепка ў галаву. Быў пахаваны непадалёк у гаі.

У снежні 1943 года астанкі генерал-палкоўніка Міхаіла Пятровіча Кірпаноса былі з воінскімі ўшанаваннямі перапахаваны ў Кіеве ў Батанічным садзе імя А. В. Фаміна. У 1957 годзе яго прах быў перанесены ў Парк Вечнай Славы.

Зноскі