Васіль Данілавіч Сакалоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль Данілавіч Сакалоўскі
VD Sokolovsky.jpg
Дата нараджэння

21 ліпеня 1897(1897-07-21)

Месца нараджэння

Koźliki, Białystok County[d], Гміна Заблудаў, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча

Дата смерці

10 мая 1968(1968-05-10)[1] (70 гадоў)

Месца смерці

Масква, РСФСР, СССР[1]

Званне

маршал Савецкага Саюза

Бітвы/войны

Грамадзянская вайна ў Расіі

Commons-logo.svg Васіль Данілавіч Сакалоўскі на Вікісховішчы

Васіль Данілавіч Сакалоўскі (1897, вёска Козлікі, Гродзенская губерня — 1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (3 ліпеня 1946). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба розных франтоў, якімі камандаваў Жукаў, пасля вайны вядомы як тэарэтык, аўтар працы «Ваенная стратэгія».

Да вайны[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 ліпеня 1897 г у вёсцы Козлікі Гродзенскай губерні, у цяперашні час на тэрыторыі Польшчы.

На вайсковай службе з 1918 года. Скончыў Ваенную акадэмію РККА (1921), Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1928). Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на Усходнім, Паўднёвым і Каўказскім франтах, камандаваў ротай, узначальваў штаб батальёна, быў памочнікам камандзіра і камандзірам палка, старшым памочнікам начальніка штаба стралковай дывізіі, камандзірам брыгады і начальнікам штаба 32-й стралковай дывізіі.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 1952 г. па красавік 1960 г. — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сілаў СССР.

23 кастрычніка 1956 г. у 23 гадзіны Васіль Сакалоўскі, кіруючыся рашэннем Прэзідыума ЦК КПСС, аддаў прыказ аб увядзенні савецкіх войскаў у Будапешт з мэтай падаўлення Венгерскага паўстання супраць таталітарнага прасавецкага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі. Вынікам выканання прыказа Сакалоўскага стала ўвядзенне ў сталіцу Венгрыі ў ноч на 24 кастрычніка каля 6000 вайскоўцаў Савецкай Арміі, 290 танкаў, 120 БТР і 156 гармат.

З 1960 г. — Генеральны інспектар Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Памёр 10 мая 1968 г. Пахаваны ля Крамлёўскай сцяны на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Освобождение западных земель Украины.— У кнізе: В боях за Львовщину. Львов, 1965.
  • Славный боевой путь.— У кнізе: От Москвы до Берлина. М., 1966.
  • Великая битва под Москвой и её историческое значение. — У кнізе: Беспримерный подвиг. М., 1968.

Ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Соколовский Василий Данилович — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чередниченко М. Маршал Советского Союза Василий Соколовский // Полководцы и военачальники Великой Отечественной. Вып. 1. — 2-е изд. — 1971. — С. 331—371. — 448 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]