Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка
Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка | |
---|---|
укр.: Семен Костянтинович Тимошенко | |
Дата нараджэння | 6 (18) лютага 1895 ці 18 лютага 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1970[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Руская імператарская армія і кавалерыя |
Званне | |
Камандаваў | Народны камісарыят абароны СССР, 6-я кавалерыйская дывізія (СССР), Беларуская ваенная акруга, Кіеўская ваенная акруга, Заходні фронт, Паўднёва-Заходні фронт, Сталінградскі фронт і Паўночна-Заходні фронт |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямён Канстанці́навіч Цімашэ́нка (18 лютага 1895, Фурманка, Бесарабская губерня — 31 сакавіка 1970) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1940), двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965). У маі 1940 — ліпені 1941 народны камісар абароны СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1895 годзе.
У арміі з 1915, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У грамадзянскую вайну камандаваў узводам, эскадронам, палком, кавалерыйскай брыгадай, дывізіяй.
Скончыў вышэйшыя ваенна-акадэмічныя курсы (1922), курсы ўдасканалення вышэйшага камсаставу (1927), курсы камандзіраў-адзінаначальнікаў пры Ваенна-палітычнай акадэміі (1930).
З 1925 года камандуючы кавалерыйскім корпусам. З 1933 намеснік камандуючага войскамі БВА, з 1935 — Кіеўскай ваеннай акругі. З 1937 камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай, Харкаўскай, Кіеўскай асобай ваенных акруг. У час паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну (1939) камандаваў Украінскім фронтам. У савецка-фінскую вайну (1939—40) камандаваў войскамі Паўночна-Заходняга фронту, які са значнымі стратамі прарваў «лінію Манергейма».
У 1940—41 гады нарком абароны. У Вялікую Айчынную вайну ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы Заходнім і Паўднёва-Заходнім стратэгічнымі напрамкамі, камандуючы войскамі Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага, Паўночна-Заходняга франтоў; прадстаўнік Стаўкі па каардынацыі дзеянняў войск шэрагу франтоў і Чарнаморскага флоту.
Пасля вайны камандуючы войскамі Баранавіцкай (1945—46), Паўднёва-Урапьскай (1946—49) і Беларускай (1946, 1949—60) ваенных акруг. З 1960 у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР, у 1961—70 гады старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны.
Член ЦК ВКП(б) у 1939—52, кандыдат у члены ЦК КПСС з 1952 года. Член ЦК КПБ (1930—37, 1949—61). Член Бюро ЦК КПБ (1949—60). Член ЦВК БССР (1927—37). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года. Член прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1938—40 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—63).
Памёр у 1970 годзе. Пахаваны на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны ў Маскве.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Яго імем названы спартыўна-стралковы комплекс у Мінску, на будынку Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь усталявана мемарыяльная дошка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Semyon Konstantinovich Timoshenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Semjon Konstantinowitsch Timoschenko // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цімашэнка Сямён Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 114—115.
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Асобы
- Маршалы Савецкага Саюза
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна «Перамога»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Кіева»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Бялграда»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Кавалеры знака ордэна Святога Георгія
- Кавалеры ордэна Белага льва «За Перамогу»
- Кавалеры ордэна Партызанскай Зоркі 1-й ступені
- Кавалеры ордэна Тудара Владзімірэску
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
- Камандуючыя франтамі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Нарадзіліся ў Кілійскім раёне
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
- Першаконнікі
- Кіраўнікі ваеннага ведамства СССР
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Камандуючыя Ленінградскай ваеннай акругай
- Камандуючыя Паўднёва-Уральскай ваеннай акругай
- Камандуючыя Беларускай ваеннай акругай
- Камандуючыя Харкаўскай ваеннай акругай
- Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Камандуючыя Кіеўскай ваеннай акругай