Навадненне
Выгляд
Навадне́нне[1] — значнае часовае затапленне вялікіх тэрыторый ў выніку ўздыму вады вышэй за штогадовыя ўзроўні ў рацэ, возеры, вадасховішчы, моры. Адно са стыхійных бедстваў[1].
Паводле прычын узнікнення навадненні падзяляюцца на прыродныя, антрапагенныя (тэхнагенныя), прыродна-антрапагенныя.
- Прыродныя навадненні выклікаюцца інтэнсіўным раставаннем снегу і лёду ў час веснавых паводак, моцнымі працяглымі дажджамі, заторамі лёду і зажорамі, абвальваннем у рэкі і вадаёмы вялікай колькасці горных парод або снегу і лёду пры апоўзнях, землетрасеннях, сходзе снежных лавін, зрухах ледавікоў; ветравымі нагонамі з акваторыі возера або мора, а таксама цунамі.
- Антрапагенныя навадненні часцей за ўсё адбываюцца ў выніку разбурэння гідратэхнічных збудаванняў (дамбаў, плацін), выкліканых няслушнымі інжынернымі разлікамі, выкарыстаннем няякасных матэрыялаў пры будаўніцтве, памылкамі пры эксплуатацыі, а таксама ў выніку ваенных дзеянняў або тэрарыстычных актаў.
- Прыродна-антрапагенныя навадненні абумоўлены сумесным уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.
Сярод мерапрыемстваў па прадухіленню навадненняў і змяншэнню шкоды ад іх наступстваў: стварэнне вадасховішчаў, абвалоўванне рэк, будаўніцтва дамбаў, павелічэнне колькасці лясоў на тэрыторыі, удасканаленне прагнозаў.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навадне́нне // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 511. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Воейков А. И. Наводнения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навадненне