Аляксандр Іванавіч Ваейкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Іванавіч Ваейкаў
Brockhaus and Efron Encyclopedic Dictionary B82 11-4.jpg
Дата нараджэння 8 (20) мая 1842
Месца нараджэння Масква,
Расійская імперыя
Дата смерці 27 студзеня (9 лютага) 1916 (73 гады)
Месца смерці Петраград,
Расійская імперыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці метэаролаг, географ
Навуковая сфера метэаралогія, кліматалогія, геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Аляксандр Іванавіч Ваейкаў на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Ваейкаў (8 (20) мая 1842, г. Масква — 27 студзеня (9 лютага) 1916, г. Петраград[1]) — рускі метэаролаг, кліматолаг і географ, стваральнік сельскагаспадарчай метэаралогіі, актыўны прапагандыст вегетарыянства[2], пляменнік Аляксандра Фёдаравіча Ваейкава(руск.) бел.[3]. Займаўся фізічнай геаграфіяй, гідралогіяй, агракліматалогіяй і меліярацыяй[3].

Біяграфія і навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У маладыя гады (1856—1858) шмат падарожнічаў па Заходняй Еўропе і Азіяцкай Турцыі (Сірыі і Палестыне).

У 1860 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, але ў наступным годзе з'ехаў за мяжу, дзе слухаў курсы ў Берлінскім, Гайдэльбергскім і Гётынгенскім універсітэтах; апошнім удастоены ступені доктара філасофіі (1865)[3].

З 19 студзеня 1866 быў членам Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства; па даручэнні таварыства ездзіў у 1869—1870 гадах за мяжу для азнаямлення з метэаралагічнымі станцыямі ў Вене, Мілане, Парыжы, Бруселі і Лондане. У 1868 і 1870 гадах даследаваў ўсходні Каўказ (Дагестан, Баку і Ленкарань). Ваейкаў прымаў таксама актыўны ўдзел у работах метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства ў якасці яе сакратара, апрацоўваючы назіранні дажджавой і навальнічнай сеткі гэтай камісіі за 1871.

У 1872 годзе ён аб'ездзіў Галіцыю, Букавіну, Румынію, Венгрыю і Трансільванію, дзе, між іншым, займаўся даследаваннем чарназёму.

У лютым 1873 Ваейкаў ужо быў у Нью-Ёрку і да кастрычніка гэтага года здзейсніў вялікую паездку па Злучаных Штатах і Канадзе (С.-Луі, Нью-Арлеан, праз Тэхас, Каларада, Мінесоту і па азёрных абласцях да Квебека)​​. Вярнуўшыся ў Вашынгтон, Ваейкаў да вясны наступнага года па прапанове сакратара Смітсаніянскага інстытута дапоўніў прадпрынятае інстытутам шырокае выданне пад загал. «Winds of the Globe» і напісаў тэкст.

У наступным годзе Воейков здзейсніў падарожжа па Юкатану, Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы, дзе наведаў Ліму, воз. Тытыкака, Чылі, Рыа-дэ-Жанейра. Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Ваейкаў скончыў там сваю працу для кнігі «Winds of the Globe» (1875) і затым, па вяртанні на кароткі час у Расію, распачаў новае падарожжа па Індастану, востраву Яве і Японіі. Наступныя гады Ваейкаў прысвяціў распрацоўцы матэрыялаў сваіх падарожжаў і метэаралагічнай працы.

З 1880 года ганаровы доктар фізічнай геаграфіі[3].

У 1882 Ваейкаў паступіў прыват-дацэнтам ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт па кафедры фізічнай геаграфіі, у 1885 годзе прызначаны экстраардынарным, ў 1887 годзе ардынарным прафесарам па той жа кафедры. Ваейкаў быў (з 1883 года) старшынёй метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства і быў абраны ганаровым членам шматлікіх рускіх і замежных навуковых таварыстваў.

У 1891 годзе даследаваўў Беларускае Палессе, выдаў працы «Пинское Полесье и результаты его осушения» (1893), «Климат Полесья» (1897)[3].

Упершыню ў сусветнай метэаралогіі паставіў задачу высветліць сутнасць метэаралагічных зхяў і кліматычных працэсаў («Климаты земного шара, в особенности России», 1884)[3]. Цыкл прац прысвечаны пытанням геаграфіі і эканомікі насельніцтва і актыўнага ўплыву чалавека на прыроду[3].

У 1910 годзе стаў членам-карэспандэнтам Пецярбургскай АН[3].

У 1910-я гады пражываў па адрасе: Санкт-Пецярбург, Звярынская вуліца(руск.) бел., дом № 4.[4]

На працягу многіх гадоў да рэвалюцыі Ваейкаў узначальваў Пецярбургскае вегетарыянскае таварыства і прадстаўляў Расію на міжнародных з'ездах вегетарыянцаў[2].

Памяці Ваейкава[правіць | правіць зыходнік]

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • вышэйзгаданы вялікі артыкул у кнізе праф. Coffin'a «The Winds of the Globe» (Вашынгтон, 1876);
  • «Климаты земного шара» (СПб., 1884, выдана таксама з дадатками на нямецкай мове, Иена, 1887);
  • «Распределение осадков в России» («Записки Императорского русского географического общества», т. VI);
  • «Снежный покров, его влияние на почву, климат и погоду» (т. жа, т. XVIII);
  • «Наши реки» (2 арт. у «Русской мысли» 1877—1878);
  • «Путешествие по Японии» («Известия Императорского русского географического общества», 1S77);
  • «Климат области муссонов Восточной Азии» (т. жа, 1879);
  • «Новые данные о суточной амплитуде температуры» («Изв. Общ. любит. естествозн.», т. XXXXI, 18 8 1);
  • «Климатические условия ледниковых явлений» («Зап. Минер. общ.», 1881);
  • "Влияние топографических условий на средние температуры зимы, особенно при антициклонах («Ж. Русск. физ.-хим. общ.», 1882);
  • «О некоторых условиях распределения тепла в океанах и их отношениях к термостатике земного шара» («Известия Императорского русского географического общества», 1883);
  • «Способы воздействия человека на природу» («Русское обозрение» 1892, кн. IV);
  • «Климат и народное хозяйство» (в Сборнике «Помощь голодающим», выд. рэдакцыі «Русск. вед.», М., 1892).

На зам. мовах.:

  • «Die atmospherische circulation» («Ergänzungsheft Petermanns Mitteilungen», 38);
  • «Klima von Ost-Asien» (1-я праца, якая даказвае распаўсюджанне вобласці азіяцкіх мусонаў да Ахоцкага мора і Забайкалля; у «Zeitschift. d. Oester. Ges. f. Meteor.», 1870);
  • «Die Wald— u. Regenzonen d. Kaukasus» (там жа 241, 1871);
  • «Zur Temperatur von Ostsibirien» (I-е ўказанне на больш нізкую тэмпературу зімы ў далінах Усходняй Сібіры параўнальна з гарамі як на нармальную з'яву, там жа, 1871);
  • «Die Passate, die tropischen Regen und die subtropische Zone» (там жа, 1872);
  • «Klimat von Inner-Asien» (там жа, 1877);
  • «Die Vertheilung der Wärme in Ost-Asien» (там жа, 1878);
  • «Grö sse der täglichen Wärmeschwankung, abhängig von Localverhältnissen» (там жа, 1883);
  • «R egenverhältnisse des malayischen Archipels» (там жа, 1885);
  • «Temperaturä nderung mit der Hohe in Bergländern und in der freien atmosphäre» («Meteorolog. Zeitschr.», 1885);
  • «Klimatol. Zeit— und Streitfragen» (там жа, 1888).

Акрамя таго, шмат работ Ваейкава, поўны спіс якіх даходзіць да 200, змешчана ў перыядычных выданнях:

  • «Известия Общества любителей естествознания»;
  • «Записки Императорского русского географического общества»;
  • «Известия Императорского русского географического общества»,
  • «Записки Минерал. общества»,
  • «Метеоролог. Вестнике, издаваемом Императорским русским географическим обществом» (1891),
  • «Журнал Русск. физико-хим. общества»,
  • журн. «Сельское хозяйство и лесоводство»,
  • «Журнал Министерства народного просвещения»,
  • у «Трудах VIII съезда русск. естествоиспытателей»,
  • «Журналах Харьковсковского сельскохозяйств. общества» (за 1891),
  • у зборніку «Речи и протоколы VI съезда русских естествоиспытателей и врачей» (СПб., 1880),
  • у «Энциклопедическом словаре» (выд. Брокгауза-Ефрона, 1890), у якім Воейков з 1891 г. прыняў на сябе рэдакцыю аддзела геаграфіі,
  • у «Русской мысли»,
  • «Русском обозрении»,
  • у замежных часопісах:
    • «Meteorologische Zeitschrift»,
    • «Z-t d. Ges. f. Erdkunde»,
    • «Z-t, f. wiss. Geogr.»,
    • «Geograph. Magaz.»,
    • «Bulletin de la Société de géographie»,
    • «Annales de géographie»,
    • «Nature» (Лондан),
    • «Science»,
    • «Philosophical Magazine»,
    • «Monthly Weather Review»,
    • «Archives des sciences physiques et naturelles»,
    • «Americ. Meteor. journ.»,
    • «Quarterly Journal of the Royal Meteorological Society» (Лондан).

Зноскі

  1. Воейков Александр Иванович (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  2. 2,0 2,1 Бранг, Петер. Россия неизвестная: История культуры вегетарианских образов жизни от начала до наших дней / Пер. с нем. А. Бернольд и П. Бранг. — М.: Языки славянской культуры, 2006. — 568 с.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Воейков Александр Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118-119. — 737 с.
  4. Выдадзены ў 1913 годзе даведнік па складзе РГТ дае яго адрас 7-я Раждзественская вуліца(руск.) бел., д. 13, кв. 39

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 397. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Воейков, Александр Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  • Бранг, Петер. Россия неизвестная: История культуры вегетарианских образов жизни от начала до наших дней / Пер. с нем. А. Бернольд и П. Бранг. — М.: Языки славянской культуры, 2006. — 568 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]