Надзея Аляксандраўна Абрамава
Надзея Аляксандраўна Абрамава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1979 (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, палітык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надзея Аляксандраўна Абрамава, пасля 1945 года Тэадаровіч (30 сакавіка 1907, Мінская вобласць — 18 лютага 1978, Мюнхен, ФРГ) — беларуская пісьменніца, журналістка, адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад на Беларусі ў 1943—1944 гг., калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны (1935 г.) і Мінскі медыцынскі (1940 г.) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастрычніка 1942 г. узначальвала дзіцячы сектар Беларускай народнай самапомачы, з чэрвеня 1943 г. — службу юначак Саюза беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса «Жыве Беларусь!». Уваходзіла ў Беларускую цэнтральную раду. Высілкамі Надзеі Абрамавай было выратавана шмат яўрэйскіх дзяцей, адну дзяўчынку яна ўдачарыла[1]. Удзельніца 2-га Усебеларускага кангрэса (1944 г., Мінск). Падчас вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй летам 1944 г. эмігравала ў Германію, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў (Опава, Чэхія). Выдавала бюлетэнь «Вучэбны лісток». 15 верасня 1944 г. кааптавана ў склад БЦР у Берліне.
Пасля вайны некаторы час канспіравалася (хавалася ў манастыры), пазней працавала ў Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадскім жыцці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася членам БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Успамінаў пра сваю дзейнасць не пакінула.
Была пахавана на могілках Остфрыдгоф, але магілы ўжо няма.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен» Архівавана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Галіна Руднік: першае спатканне і апошняе інтэрв’ю Архівавана 23 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Туронак, Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с. — С. 62—63. — ISBN 998-6951-99-2
- Уладзімір Яўгенавіч Калупаеў. Работы белорусского политика Надежды Теодорович в документальном собрании итальянского центра «Russia Cristiana» // Матэрыялы IX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Статут Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі культуры Беларусі. Мінск, 18-19 красавіка 2013 г. Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2013. С. 249—256.
- Уладзімір Яўгенавіч Калупаеў Теодорович Надежда Александровна // Католическая энциклопедия. Т. 4. М.: Издательство францисканцев, 2011. с. 1292. ISBN 978-5-89208-096-5
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскай губерні
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Остфрыдгоф
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі БДМУ
- Члены Беларускай народнай самапомачы
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Беларусы ў Германіі
- Пісьменніцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Члены Саюза беларускай моладзі
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса