Перайсці да зместу

Наная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наная
Тэракотавая выява касіцкага перыяду, 2 тысячагоддзе да н.э.
Тэракотавая выява касіцкага перыяду, 2 тысячагоддзе да н.э.
Багіня кахання
Міфалогія Шумера-акадская
Пол жанчына
Бацька Ан
Маці Нінегал
У іншых культурах Ташмету

Нана́я (шум. 𒀭𒈾𒈾𒀀) — багіня кахання і прыгажосці ў шумерскай і акадскай міфалогіі.

У шумерскіх рэлігійных тэкстах Наная ўзгадваецца з канца 3 тысячагоддзя да н. э. Відавочна, яе культ набыў папулярнасць у перыяд трэцяй дынастыі Ура і адыгрываў асаблівую ролю ў 2 тысячагоддзі да н. э. пры дварах касіцкіх валадароў Вавілона. Наная лічылася ахоўніцай касіцкай дынастыі, яе шанаваннем займаліся прадстаўніцы дынастыі, меўся асобны зямельны надзел, прысвечаны багіні.

Паводле аднаго з меркаванняў, Наная з’яўлялася толькі асобным эпітэтам болей вядомай багіні Інаны, аднак гэта супярэчыць раннім вядомым тэкстам, дзе Наная выступае ў якасці сукаль (спадарожніцы) Інаны, але не яе самой. Высоўвалася таксама думка, што вобраз Нанаі быў адасоблены ад болей ранніх вобразаў Інаны. Іх функцыі сапраўды перасякаліся. Наная мела наступныя абліччы:

Многія даследчыкі таксама звязваюць Нанаю з акадскай багіняй Ташмету, жонкай бога Набу.

Культ Нанаі быў распаўсюджаны на Блізкім Усходзе за межамі Месапатаміі, дзе яна асацыявалася з мясцовымі жаночымі божаствамі.