Касіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вавілонія падчас кіравання касітаў, XIII стагоддзе да н.э.

Касіты (акад. кашу) — старажытныя плямёны, якія насялялі горныя мясцовасці Заходняга Ірана, у вярхоўях ракі Дыялы і яе прытокаў ля паўночна-заходніх межаў Элама. Ці былі яны тут аўтахтонамі ці прышлымі — невядома. Генетычныя сувязі вельмі бедна захаванай касіцкай мовы не ўсталяваны. Л. С. Клейн прыводзіць аргументы на карысць тоеснасці гэтай мовы з мітанійскай арыйскай[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касіты першапачаткова былі жывёлагадоўчым пастухоўскім племем і жылі ў Заходнім Іране (Заграс) ля паўночна-заходніх межаў Элама. У якасці ўдарнай сілы свайго апалчэння яны выкарыстоўвалі калясніцы[2]. Мяркуецца, што да касіцкіх вершнікаў узыходзіць выява кентаўраў[3]. Па даліне ракі Дыялы касіты здзяйснялі набегі на Месапатамію ў канцы перыяду I Вавілонскай дынастыі.

Адна з груп касіцкіх плямёнаў яшчэ ў XVIII стагоддзі да н.э. прасунулася нават у Паўночную Месапатамію і выйшла да прытоку сярэдняга Еўфрата Хабура. Трохі ніжэй упадзення Хабура ў Еўфрат у сувязі з іх уварваннем было адноўлена старое Ханейскае царства з цэнтрам у г. Тарцы. Мясцовая дынастыя, відаць, першапачаткова была акадска-амарэйскай і толькі абапіралася на ўзброеныя сілы касітаў, але затым касіты самі захапілі ўладу і зрабіліся царамі.

Дзякуючы нашэсцю хетаў, касітам у 1595 г. да н.э. удалося зрынуць амарэйскую дынастыю[4], усталяваць кантроль над Вавілонам і кіраваць ім у XVI—XII стст. да н.э. У XV ст. да н.э. касіцкі цар Улам-Бурыяш захоплівае паўднёвую Месапатамію і называе сябе «царом Вавілона, царом Шумера і Акада, царом касітаў і царом Кар-Дуніяша». Царскія ўказы высякаліся на камянях кудуру[5]. У XIV ст. да н.э. з'явілася небяспека з боку Асірыі. У Касіцкі перыяд касіты ператварыліся ў прывілеяваны клас вавілонскага грамадства, якія падзялілі краіну на дамы (біту), на чале дому стаяў гаспадар (бэл біці), які кіраваў сістэмай мясцовага падаткаабкладання і арганізоўваў грамадскія працы па абслугоўванні сістэмы ірыгацыі. Важныя ролі адыгрывалі саслоўі жрацоў і купцоў[6]. Узмацняецца культ бога Мардука. Развіваюцца адносіны з Егіптам (дынастычныя шлюбы, гандаль, ліставанне)[7].

Канец касіцкай дынастыі паклала нашэсце эламітаў. Апошні касіцкі цар Эліль-надзін-ахэ быў палонены. Намеснікам Вавілона быў прызначаны эламскі стаўленік, а эламіты працягвалі ваенныя паходы на поўдзень і поўнач краіны[8].

Кіраўнікі дзяржавы Кардуніяш (кіраўнікі касітаў)[правіць | правіць зыходнік]

Цары Ханы (сталіца горад Тарка)

Цары Вавілоніі (сталіца горад Вавілон)

(сталіца горад Дур-Курыгальзу)

(сталіца горад Вавілон)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]