Перайсці да зместу

Наталля Пятроўна Лаўрыненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Лаўрыненка
Пол жанчына[1][2][…]
Спецыялізацыя васьмёркі з рулявой
Нарадзілася 30 сакавіка 1977(1977-03-30) (47 гадоў)
Крычаў
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнер Васіль Папоў
Рост 180 см
Вага 74 кг

Наталля Пятроўна Лаўрыне́нка (нар. 30 сакавіка 1977, г. Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларуская вяслярка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класу (1996). Заслужаны майстар спорту Беларусі (1997).

Скончыла ў 1999 годзе Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце (ЗША) у складзе васьмёркі з рулявой. 5-е месца на чэмпіянаце свету 1997 года  (руск.) ў Эгвебелеце  (руск.) (Францыя) у складзе чацвёркі парнай. Уладальніца Кубка свету (1999) і сярэбраны прызёр (1998) у складзе чацвёркі парнай. У 19942000 спартсмен-інструктар па акадэмічным веславанні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 года метадыст-інструктар Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Зноскі

  1. Natallia Lavrenenko Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. Natalia Laurynenka Праверана 8 сакавіка 2021.