Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева
Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лютага 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2008) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын[1] і Аляксандр Андрэевіч Самарскі[1] |
Член у |
Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева (нар. 28 лютага 1951, Мінск) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне вылічальнай матэматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2008), прафесар[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1973), Інстытут матэматыкі АН БССР (аспірантура, 1976).
Працавала ў Інстытуце матэматыкі АН БССР (1972—1982), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1977, на пастаяннай аснове — з 1982, фізічны факультэт, кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, з 2002 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне на аснове дыскрэтных мадэлей цеплавых працэсаў, гідрадынамікі, нелакальных працэсаў і інш.
У студзені 2022 года, у час палітычных чыстак, запісала відэазварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава[3]:
Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была змяняльнасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні «аднаго». Колькі нашых грамадзян уцякло з краіны, колькі сягоння звальняюць, каб дагадзіць «аднаму».
Сёння вы прамаўчалі, а заўтра з вамі гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць ці прыслугоўваць. Як кажуць: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду! |
Яна таксама заклікала ўсіх падтрымліваць звольненых і адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы[3].
Зноскі
- ↑ а б в г Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Наталья Григорьевна Абрашина-Жадаева Архівавана 7 сакавіка 2021.
- ↑ а б Прафесар БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі, заклікае адмаўляцца ад працы на месцы звольненых . Наша Ніва (22 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Многокомпонентные векторные схемы расщепления в методах математической физики : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.01.07 / Абрашина-Жадаева Наталья Григорьевна. — Казань, 2008.
- О разностных схемах для нелинейных систем уравнений парабролического типа / Н. Г. Жадаева // Доклады Академии наук Белорусской ССР. — 1975. — № 3. — С. 293—296.
- Метод сеток для решения нелинейных задач типа Стефана / Н. Г. Жадаева // Доклады Академии наук Белорусской ССР. — 1980. — Т. 24, № 12. — С. 1070—1072.
- A splitting type algorithm for numerical solution of PDEs of fractional order / N. Abrashina-Zhadaeva, N. Romanova // Mathematical Modeling and Analysis. — 2007. — Vol. 12, iss. 4. — P. 399—408.
- Абрашина-Жадаева Наталья Григорьевна // Физический факультет / Белорусский государственный университет. ― Минск, 2008. — С. 97.