Перайсці да зместу

Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі
(НАВУМ ісп.: UNAM)
Universitas Petropolitana
Выява лагатыпа
Афіцыйная эмблема
Арыгінальная назва Universitas Petropolitana
Дэвіз Por mi raza hablara el espiritu
Заснаваны 1910
Прэзідэнт Хасэ Роблес Наро ісп.: Jose Narro Robles
Рэктар Enrique Graue Wiechers[d]
Студэнты 360 883[1]
Краіна
Размяшчэнне Мехіка
Узнагароды
Прэмія прынцэсы Астурыйскай: Сувязь і гуманітарная дзейнасць
Сайт unam.mx
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі (ісп.: Universidad Nacional Autónoma de México, UNAM) (НАУМ) — размешчаны, большай часткай, у Мехіка дзяржаўны ўніверсітэт, лічыцца найбуйнейшым па колькасці студэнтаў у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Заснаваны 22 верасня 1910 г. як ліберальная альтэрнатыва рымска-каталіцкаму Каралеўскаму Папскаму ўніверсітэту Мексікі (заснаваны 21 верасня 1551 года каралеўскім указам Карла I Іспанскага і закрытаму лібераламі ў 1867 годзе). Гэта адзіны ўніверсітэт у Мексіцы, які мае сярод сваіх выпускнікоў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі: Альфонса Гарсія Роблес (прэмія міру), Актавіо Пас (літаратура), і Марыа Маліна (хімія).

Прадстаўленая ў 1920 годзе аўтаномія дазваляе ўніверсітэту самастойна складаць навучальныя праграмы і кіраваць бюджэтам без умяшальніцтва з боку ўрада.

Галоўны корпус Універсітэта, які ўключаны ў фонд Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА, спраектаваны самымі вядомымі архітэктарамі Мексікі XX стагоддзя, а фрэскі ў галоўным корпусе напісаны вялікімі мексіканскімі мастакамі Дыега Рыверай і Альфара Сікейрасам.

Універсітэт заснаваў 22 верасня 1910 годзе Хуста Сьера, тагачасны міністр адукацыі ва ўрадзе прэзідэнта Парфірыа Дыяса, з мэтай стварэння ў краіне сістэмы свецкай нацыянальнай адукацыі ў процівагу каталіцкай. У далейшым, пасля шматлікіх студэнцкіх хваляванняў (у 1912, 1914 і 1920 гадах), падтрыманых прафесарскім складам, універсітэту была прадастаўлена поўная аўтаномія ад урадавых структур. У 1943 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў паўднёвым прыгарадзе Сан-Анхел асобнага ўніверсітэцкага комплексу наўзамен занятых па ўсім горадзе будынкаў, а на ўрачыстай цырымоніі 20 лістапада 1952 г. быў закладзены першы будынак.

У сярэдзіне 1960-х гадоў ва ўніверсітэце адбываліся масавыя студэнцкія хваляванні, якія суправаджаліся гвалтам з боку паліцыі, былі падаўленыя перад самым адкрыццём на ўніверсітэцкім стадыёне XIX Алімпійскіх гульняў 1968 года.

У 1970-1980 гадах вялося будаўніцтва кампусаў-спадарожнікаў у іншых раёнах горада і па ўсёй Мексіцы з мэтай дэцэнтралізацыі сістэмы.

Зноскі

  1. http://www.planeacion.unam.mx/Agenda/2020
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 27
рус.англ.фр.