Нежынскае падняцце
Нежынскае падняцце (ад назвы вёскі Нежын у Любанскім раёне) — тэктанічная структура ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, у межах Чырвонаслабодскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1968 годзе сейсмаразведкай. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Нежынскае падняцце — паўантыкліналь, абмежаваная з поўдня Чырвонаслабодскім разломам, памерам 16,5×3 км, амплітудай 300 м. Па міжсалявых адкладах вылучаюцца 2 невялікія антыкліналі (усходняя памерам 5×2 км, заходняя — 6×4 км) субшыротнага распасцірання амплітудай 100 м. Скляпенне ўсходняй антыкліналі ссунута адносна падсалявога скляпення Нежынскага падняцця на 2 км на поўнач, а заходняй — на 6 км на паўночны захад. Залажэнне Нежынскага падняцця адбылося ў сярэднедэвонскі час, фарміраванне яго закончылася да пачатку пермі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нежынскае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.