Незабудка рэдкакветкавая[3][4] (Myosotis sparsiflora) — від травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), распаўсюджаны ва усходняй і Цэнтральнай Еўропе, Заходняй Азіі.
Аднагадовая або двухгадовая расліна, 8-30 см вышынёй. Кветкі дробныя, у няшчыльных завітках, пазбаўленых лісця ці толькі ля аснавання з лісцем. Чашачка званочкавая, глыбока-5-раздзельная, з вузка ланцэтнымі завостранымі долямі. Вяночак колападобны, з кароткай трубкай, плоскім 5-лопасцевым адгінам і 5 лускавінкамі ў зеве. Тычынкі з падоўжанымі пылавікамі, якія нясуць на верхавіне плёнкавыя прыдаткі. Арэшкаў 4, эліптычна-яйкападобных, гладкіх, пры аснаванні з белым мясістым прыдаткам. Кветаножкі пры плодзе адхіленыя дадолу і ў некалькі разоў перавышаюць даўжыню чашачкі[4]. 2n = 18[5].
Распаўсюджаны ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадуцыраваны ў Скандынавіі[6][7].
Ва Украіне від расце ў лясах, сярод хмызнякоў і як пустазелле амаль на ўсёй тэрыторыі; у Крыме ў верхнім горным поясе паўднёвага схілу пры ўздыме на яйлу(руск.) (бел., рэдка. Дэкаратыўная расліна[4].