Перайсці да зместу

Неруш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
НерушM:
Неруш
Постар фільма
Жанр фэнтэзійны фільм
Краіна
Мова беларуская

«Не́руш»беларускі незалежны беларускамоўны мастацкі фільм, здымкі якога пачаліся ў 2015 годзе рэжысёрам Дзянісам Жыгуновым на базе «Aurios Studios».[1][2][3]

У аснове фільма — балада пра трох персанажаў, якія сутыкаюцца са звышнатуральнымі з’явамі і істотамі.

Ролі выконвалі

[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр Роля

Пад канец 2014 года мінская фірма «Aurios Studios» аб’яднала маладых прафесіяналаў у сферы кіно, літаратуры і музыкі для стварэння паўнаметражнага фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і легендаў. Для таго, каб зарабіць грошы для здымак кіно, удзельнікі праекта звярнуліся да краўдфандзінга. На працягу 2015 года здымачная група працавала з першакрыніцамі, стварала сцэнар, здымалі першыя сцэны. Асноўная частка здымак прайшла ў Беларусі, у Віцебскай вобласці, здымалі і на мяжы з Прыбалтыкай, у Друі. Камерным хорам «Салютарыс» быў створаны і запісаны саўндтрэк да фільма, а таксама здымачнай групай выпушчаны афіцыйны трэйлер.[4]

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]
  • рэжысёр — Дзяніс Жыгуноў
  • дырэктар — Павел Герасімовіч
  • сцэнар — Юлія Шэдзько
  • аператары — Алёна Жыгунова, Дзяніс Жыгуноў, Дзмітрый Стэльмах
  • мантаж — Дзяніс Жыгуноў
  • 3D — Яўген Іваніцкі
  • кампазітар — Павел Герасімовіч

Зноскі

  1. "У Беларусі здымаюць беларускамоўнае фэнтэзі «Неруш»". «Наша Ніва». 26.01.2016. Праверана 2020-02-01. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. Первунин, Василий (30/05/2017). "«Неруш». Что покажут в ленте по мотивам народных легенд?"(руск.). «Аргументы и факты[ru]». Праверана 2020-02-01. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. "На сайце talaka.by пачаўся збор сродкаў на беларускі фільм-фэнтэзі «Неруш»". «Белсат». 2016.02.13. Праверана 2020-02-01. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. "У Мінску здымаюць паўнаметражнае беларускае фэнтэзі". Белтэлерадыёкампанія. 26 Студзеня 2016. Праверана 2020-02-01. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  • Алег Грушэцкі. Ад скандынаўскай балады да беларускага фэнтэзі // Звязда : газета.