Нованікалаеўка (Бранскі раён)
Выгляд
Вёска
Нованікалаеўка
|
Нованікалаеўка[2] (руск.: Новоникола́евка) — вёска ў Бранскім раёне Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла ў канцы XIX ст. ў складзе Бранскага павета.
Падчас Другой Сусветнай вайны ў лясным масіве недалёка ад вёскі ўпаў збіты нямецкі самалёт «Дуглас».
У 1945 годзе ў вёсцы адкрыліся медыцынскі пункт і васьмігадовая школа, пачаў працаваць лагер «Лясныя паляны». У сярэдзіне XX стагоддзі — калгас «Шлях Леніна». У 1960 годзе да вёскі падведзена электрычнасць. З 1959 года ў Бранскім раёне. У 1970 далучаны пасёлак Новая Пагарэлаўка.