Перайсці да зместу

Ноч на востраве Родас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Айвазоўскі
Ноч на востраве Родас. 1850
(руск.)
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Ноч на востраве Родас (руск.: Ночь на острове Родос) — карціна рускага мастака-марыніста Івана Айвазоўскага, напісаная ў 1850 годзе пасля падарожжа да берагоў Малой Азіі і выспаў Грэчаскага архіпелага з адміралам Фёдарам Літке.

Карціна з'яўляецца яскравым узорам начнога пейзажа ў творчасці ранняга Айвазоўскага, выхаванага ў рэчышчы акадэмічнай школы пад непасрэдным уплывам традыцый рамантызму[1].

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Задума стварэння карціны «Ноч на востраве Родас» нарадзілася ў Айвазоўскага пасля падарожжа да берагоў Малой Азіі і астравоў Грэчаскага архіпелага з адміралам Фёдарам Літке ўвесну 1845 года. Падчас згаданага падарожжа майстар не браўся за пэндзаль, аднак замалёўваў сотні аркушаў нарысамі прыбярэжных гарадоў, берагоў Крыта і Хіоса і краявідаў Канстанцінопалю, што пасля паслужыла Айвазоўскаму істотным матэрыялам для стварэння будучых карцін, у тым ліку і «Ночы на востраве Родас»[1].

Прытрымліваючыся сваёй традыцыі марыністычнага пейзажу, Айвазоўскі, нягледзячы на наяўнасць натуральных замалёвак, ствараў карціну паводле ўласнай памяці. Мастак лічыў немагчымым пісаць з натуры такую зменлівую стыхію, як мора[1].

Карціна «Ноч на востраве Родас» адлюстроўвае незвычайную для рускага вока архітэктуру і багатую міжземнаморскую расліннасць. Кампазіцыя твора ўтрымлівае жанравы матыў, але, як і ў большасці творах Айвазоўскага, на першы план выходзяць тры стыхіі: мора, неба і святло[1]. Эфекты месяцавага святла, акружанага лёгкімі празрыстымі аблокамі і месячная дарожка, якая перабіваецца грабянямі хваляў надае ззянне і бляск усёй кампазіцыі, адлюстроўваючыся на паверхні вады.

  • У межах праекту «Выстава адной карціны» з 6 студзеня па 6 лютага 2010 года «Ноч на востраве Родас» экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[2]

Зноскі

  1. а б в г Іван Айвазоўскі. Ноч на востраве Родас. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (25 лютага 2011).(недаступная спасылка)
  2. «Ночь на острове Родос» Айвазовского выставлена в Национальном художественном музее (руск.). Naviny.by (25 лютага 2011).