Нявесцін камень
Выгляд
Нявесцін камень | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, вёска Агароднікі, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць |
Дата заснавання | 1996 |
Нявесцін камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1996). За 1 кіламетр ад вёскі Агароднікі (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць), каля аўтадарогі Мінск-Ашмяны, у Рамбоўскім рове. Валун ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў (да 2-4 см). Даўжыня 4,1 м, шырыня 3,1 м, вышыня 2,2 м, у абводзе 10 м, аб'ём 28 м³, маса каля 74 тон. Прынесены ледавіком каля 150 тысяч год назад з Аландскіх астравоў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/%D0%9D%D1%8F%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%96%D0%BD_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%2806%29.jpg/220px-%D0%9D%D1%8F%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%96%D0%BD_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%2806%29.jpg)
Па старадаўнім абрадзе да валуна прыводзілі нявест.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нявесцін камень