Нільс Герман Нільсан-Эле
Нільс Герман Нільсан-Эле | |
---|---|
шведск.: Nils Herman Nilsson-Ehle | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1873[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1949[1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, выкладчык універсітэта, батанік |
Навуковая сфера | батаніка і генетыка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нільс Герман Нільсан-Эле (шведск.: Nils Herman Nilsson-Ehle, 12 лютага 1873, г. Скаруп, Швецыя — 29 снежня 1949, г. Лунд)— шведскі генетык. Выявіў паліген.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1894 годзе. З 1900 года ў Шведскай асацыяцыі насенняводства, з 1915 года ў Інстытуце генетыкі і селекцыі ў г. Лунд, у 1925—1939 гадах у Інстытуце селекцыі раслін у г. Свалёф.
Аўтар навуковых прац па батаніцы, гібрыдызацыі, генетыцы раслін.
Вывучаў генетыку колькасных адзнак у сельска-гаспадарчых раслін, правёў фундаментальныя даследаванні па поліплаідыі і эксперыментальным мутагенезе, трыплаідыі ў яблынь.
Устанавіў палімернае (палігеннае) наследаванне ў большасці сельска-гаспадарчых культур.
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1924). Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1932).
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод навуковых прац Нільсана-Эле:
- N.H. Nilsson-Ehle: Om lifstyper och individuell variation. In: Botaniska Notiser 1907, S. 113-140.
- N.H. Nilsson-Ehle: Om nordskandinaviska och andra tidiga hafresorter och fösök till deras förbättrande genom individualförädling och korsning. In: Sveriges Utsädesförenings Tidskrift 17/1907, S. 209-218.
- N.H. Nilsson-Ehle: Einige Ergebnisse von Kreuzungen bei Hafer und Weizen. In: Botaniska Notiser 1908, S. 257-294
Зноскі
- ↑ а б в г N Herman Nilsson-Ehle — 1917.
- ↑ а б https://boku.ac.at/universitaetsleitung/rektorat/stabsstellen/oeffentlichkeitsarbeit/themen/ehrentraegerinnen/ehrendoktorinnen/nilsson-ehle Праверана 19 лістапада 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 347. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Нільса Германа Нільсана-Эле ў Nordisk familjebok (шведск.)
- Герман Нільман-Эле (англ.)
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў Швецыі
- Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лундскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Генетыкі
- Памерлі ў Лундзе