Оберстгрупенфюрар
Выгляд
Оберстгрупенфюрар (ням.: SS-Oberst-Gruppenführer) — вышэйшае званне ў СС пачынаючы з красавіка 1942 года, за выключэннем звання рэйхсфюрара СС (якое насіў Генрых Гімлер). Адпавядала званню генерал-палкоўніка вермахта.
Вызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Званне было ўведзена з прычыны рэзкага павелічэння штатнай колькасці Вафен-СС ў 1941—1942 гадах. Пры прысваенні гэтага звання CC яго ўладальнік у адпаведнасці з працэдурай, прынятай для іншых генеральскіх званняў СС, атрымліваў дублючае званне ў адпаведнасці з ужо існуючых званнем:
- Оберстгрупенфюрар СС і генерал-палкоўнік паліцыі — ням.: SS-Oberstgruppenführer und Generaloberst der Polizei
- Оберстгрупенфюрар СС і генерал-палкоўнік Вафен-СС — ням.: SS-Oberst-Gruppenführer und Generaloberst der Waffen-SS.
Оберстгрупенфюрары СС
[правіць | правіць зыходнік]За ўсю гісторыю СС толькі чатыры чалавекі мелі званне оберстгрупенфюрара СС.
Імя | Дата прысваення | Нумар білета СС | Дата ўступлення ў СС | Нумар білета НСДАП |
---|---|---|---|---|
Франц Ксавер Шварц | 20 красавіка 1942 | 38 500 | чэрвень 1933 | 6 |
Курт Далюгэ | 20 красавіка 1942 | 1 119 | ліпень 1928 | 31 981 |
Ёзэф Дзітрых | 1 жніўня 1944 | 1 117 | 5 мая 1928 | 89 015 |
Пауль Гаўзер | 1 жніўня 1944 | 239 795 | 15 лістапада 1934 | 4 138 779 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Малодшае званне Обергрупенфюрар |
Оберстгрупенфюрар | Рэйхсфюрар СС |