Франц Ксавер Шварц
Франц Ксавер Шварц | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Franz Xaver Schwarz | ||||||||
Дата нараджэння | 27 лістапада 1875[1] | |||||||
Месца нараджэння | ||||||||
Дата смерці | 2 снежня 1947[2] (72 гады) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Дзеці | Franz Schwarz[d] | |||||||
Грамадзянства | ||||||||
Прыналежнасць |
Германская імперыя Веймарская рэспубліка Трэці рэйх |
|||||||
Род войскаў | Германская імперская армія | |||||||
Гады службы |
1894—1899 1914—1918 1932—1945 |
|||||||
Званне | Оберстгрупенфюрар СС | |||||||
Бітвы/войны | ||||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Ксавер Шварц (партыйнае прозвішча «Скнара») (ням.: Franz Xaver Schwarz; 27 лістапада 1875, Гюнцбург, Германская імперыя — 2 снежня 1947) — дзяржаўны і палітычны дзеяч нацысцкай Германіі, загадчык фінансамі НСДАП (ням.: Reichsschatzmeister). Рэйхсляйтар (1935). Обергрупенфюрар СА (9 лістапада 1933), обергрупенфюрар НСКК (23 лютага 1935), оберстгрупенфюрар СС (20 красавіка 1942 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і пекара, скончыў сярэднюю школу ў Гюнцбургу. У 1894—1899 гг. служыў у Баварскім гвардзейскім пяхотным палку. У 1900 г. паступіў на службу чыноўнікам у муніцыпалітэт Мюнхена. У Першую сусветную вайну, з-за непрыдатнасці па ўзросце і здароўю, служыў у ландверы. Пасля вайны зноў працаваў чыноўнікам у Мюнхене.
У 1922 г. Шварц, упершыню сустрэў А. Гітлера. Ён сцвярджаў, што з першага погляду прыняў Гітлера як «чалавека лёсу». Адным з першых уступіў у НСДАП ў 1922 г.Паўторна ўступіў 27 лютага 1925 г. (партыйны білет № 6). 21 сакавіка 1925 г. прызначаны казначэем НСДАП. Быў на гэтай пасадзе да капітуляцыі Германіі ў маі 1945 г. У 1929 г. абраны дэпутатам Мюнхенскага гарадскога савета. 13 чэрвеня 1932 г. у якасці ганаровага члена быў прыняты ў СС (службовае пасведчанне № 38500) і адразу ж атрымаў званне групенфюрара. У сакавіку 1933 г. абраны дэпутатам рэйхстага ад Франконіі. 1 ліпеня 1933 г. яму было прысвоена званне Обергрупенфюрар СС, а 20 красавіка 1942 г. — оберстгрупенфюрар СС.
Акрамя высокіх званняў і пасадаў у НСДАП, СС і СА, Шварц таксама быў дырэктарам Нямецкага паляўнічага музея, ганаровым членам Акадэміі германскага права ў Мюнхене (з 3 кастрычніка 1933 па 1944 гг.) і старшынёй Асацыяцыі нямецкай будаўнічай прамысловасці.
Пасля капітуляцыі Германіі быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер для ваеннапалонных Ашкан ў Бад-Мандорфе (Люксембург). Пазней пераведзены ў амерыканскі лагер для інтэрнаваных у Рэгенсбургу, дзе саюзнікі яго доўга і інтэнсіўна дапытвалі. У першую чаргу гаворка ішла пра месца знаходжання партыйнай казны і звязанай з ёй бухгалтарскай справаздачнасці.
Памёр у турме ад хваробы страўніка. У верасні 1948 г. Апеляцыйны суд Мюнхена прызнаў Шварца адным з «галоўных абвінавачаных».
Зноскі
- ↑ Franz Xaver Schwarz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Franz Xaver Schwarz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.ushmm.org/search/results/?q=Franz+Xaver+Schwarz
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франц Ксавер Шварц
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Гюнцбургу
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Оберстгрупенфюрары СС
- Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (25 гадоў)»
- Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (15 гадоў)»
- Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (10 гадоў)»
- Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
- Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
- Кавалеры Данцыгскага крыжа 1-га класа
- Кавалеры Ордэна крыві
- Асобы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Рэйхсляйтары
- Афіцэры СА
- Члены НСДАП