Пятро Васільевіч Мятла
Пятро Васільевіч Мятла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1936 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пятро Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы Дзісенскага павета Віленскай губерні, злілася з в. Завуцце — 12 жніўня 1936) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1926.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1906—1910 вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 1911—1912 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—1917 у арміі. Знаходзіўся сярод юнкераў Аляксееўскага ваеннага вучылішча, якія «выступілі супраць рэвалюцыі і паўстаўшага пралетарыяту». Быў арыштаваны і зняволены ў турму. З канца 1917 да 1921 настаўнічаў. З 1921 у Вільні.
У 1921—1922 працаваў бухгалтарам, загадчыкам аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальна-вызваленчых суполак і арганізацый, беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 г. быў выбраны дэпутатам польскага сейма ад беларускай нацыянальнай меншасці. Быў членам Беларускага пасольскага клуба.
Адзін са стваральнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Пасля яе разгрому 16 студзеня 1927 арыштаваны і прыгавораны польскімі ўладамі да 12 гадоў турмы. У 1930 годзе вызвалены з турмы і ў кастрычніку таго ж года пакінуў Польскую Рэспубліку, нелегальна перайшоўшы мяжу з СССР[1]. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Прэзідыуме Беларускай акадэміі навук (яе старшыня 1932—1933), у ВСНГ БССР намеснікам начальніка планавання, начальнікам сектара кадраў.
1 верасня 1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай калегіі АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая заменена 10 гадамі ППЛ. Зняволенне адбываў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Памёр у лагеры. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 КДБ пры Савеце Міністраў БССР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адамушка, У. Мятла Петр Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 251. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Мятла Пётр Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 508. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Карэліі
- Члены БСРГ
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены Таварыства беларускай школы
- Члены Беларускага пасольскага клуба
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэабілітаваныя ў СССР