Павел Варфаламеевіч Кузняцоў
Павел Варфаламеевіч Кузняцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (17) лістапада 1878[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1968[3][4][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік, мастак па тэкстылі |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | арыенталізм[d] і сімвалізм[5] |
Уплыў на | Pjotr Tarasovitsj Maltsev[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Варфаламеевіч Кузняцоў (руск.: Павел Варфоломеевич Кузнецов; 5 [17] лістапада 1878, Саратаў — 21 лютага 1968, Масква) — расійскі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Павел Кузняцоў нарадзіўся ў Саратаве ў сям’і іканапісца (дзед яго быў садоўнікам). Калі мастацкія схільнасці вызначыліся, Кузняцоў паступіў у «Студыю жывапісу і малявання» пры Саратаўскім таварыстве аматараў прыгожых мастацтваў, дзе займаўся на працягу некалькіх гадоў (1891—1896 гг.) пад кіраўніцтвам В. В. Канавалава і Г. П. Сальвіні-Баракі. Там жа сустрэча з В. Э. Барысавым-Мусатавым аказала на яго сур’ёзнае ўздзеянне, як і на яго аднакласніка і сябра, выбітнага скульптара А. Ц. Мацвеева, зрэшты, як і на ўсю саратаўскую мастацкую моладзь.
Бліскуча вытрымаў уступныя іспыты ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства ў 1897 годзе. Вучыўся: спачатку ў А. Я. Архіпава, потым у К. А. Каровіна і В. А. Сярова. Вучоба дала кола сяброў і аднадумцаў, якія пазней сфарміравалі мастацкае аб’яднанне «Блакітная ружа».
Мастацкі дар спалучаўся ў Кузняцове з невычэрпнай энергіяй душы, якія ў рэшце рэшт выявіліся ў дзіўным творчым даўгалецці майстра сусветнага ўзроўню.
У 1902 годзе зблізіўся з В. Я. Брусавым і сімвалістамі. Супрацоўнічаў з выданнямі сімвалісцкага толку: часопісамі «Мастацтва», «Залатое руно», уваходзіў у аб’яднанне «Свет мастацтва».
У 1902 годзе Кузняцоў сумесна з К. С. Пятровым-Водкіным і П. С. Уткіным распісалі царкву Казанскай Божай Маці ў Саратаве. Знаходзячыся на лязо мастацкай думкі таго часу (удзельнічаючы ў дзейнасці «Міру мастацтва»), таленавітая моладзь і ў царкве паспрабавала вольна абыйсціся з канонамі, што выклікала выбух грамадскага абурэння і іх роспісы былі знішчаны.
У 1904 годзе Кузняцоў быў адным з арганізатараў выставы «Алая ружа», а таксама прыняў актыўны ўдзел у фармаванні мастацкага аб’яднання «Блакітная ружа», якое канчаткова вызначылася пасля аднайменнай выставы ў 1907 годзе.
У 1906 году па запрашэнні Сяргея Дзягілева ездзіў у Парыж, дзе наведваў дзелі мастацкія студыі і яго працы прынялі ўдзел у выставе рускага мастацтва, па выніках якой Кузняцоў быў абраны чальцом Восеньскага Салона (пажыццёва).
Быў членам аб’яднанняў «Свет мастацтва», «Саюз рускіх мастакоў», «Чатыры мастацтва».
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Кузнецов Павел Варфоломеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Кузнецов Павел Варфоломеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Pavel Varfolomeevich Kuznetsov
- ↑ Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Расійскай імперыі
- Мастакі СССР
- Мастакі рускага авангарда