Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
К. С. Пятроў-Водкін. Аўтапартрэт. 1918 г.

Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін (5 лістапада 1878, Хвалынск — 15 лютага 1939) — расійскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў РCФСР (1930).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў В.Сярова ў 1897—1905 гадах, студыі А.Ажбе ў Мюнхене (1901), у прыватных акадэміях у Парыжы (1905-08). Член аб'яднанняў «Свет мастацтва» (з 1911), «Чатыры мастацтва» (з 1924). У 1918-33 гадах выкладаў у ленінградскіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях, Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце АМ. Наведаў Італію (1905) і Паўночную Афрыку (1907). Зазнаў уплывы нямецкіх і французскіх майстроў сімвалізму і мадэрну, рэнесансу, рускага іканапісу, В.Барысава-Мусатава. Элегічная сузіральнасць, разарваны, вялы рытм, змрочны каларыт ранніх работ («Бераг», 1908; «Сон», 1910) у 1910-я гады змянілася напружанасцю і пластычнай яснасцю вобразаў, вотсра-рытмізаванай кампактнай кампазіцыяй, кантрастамі адкрытых яркіх колераў, выкарыстаннем прыёмаў сферычнай перспектывы: «Хлопчыкі гуляюць» (1911), «Купанне чырвонага каня» (1912), «Паўдня» (1917) і іншыя. У 1920-я гады пісаў прасякнутыя пафасам рэвалюцыйнай барацьбы тэматычныя карціны: «1918 год у Петраградзе» (1920), «Пасля бою» (1923), «Смерць камісара» (1928). Аўтар аналітычных строгіх партрэтаў (аўтапартрэт, 1918); «Г. А. Ахматава», 1922), паэтычных партрэтна-жанравых кампазіцый («Дзяўчына ў сарафане», «Дзяўчына каля акна», абедзьве 1928), нацюрмортаў («Ранішні нацюрморт», 1918; «Чаромха ў шклянцы», 1932). Працаваў таксама як графік і тэатральны мастак.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]