Павялкова
Appearance
Вёска
Павялкова
| ||||||||||||||||||||||
Павялко́ва[2] (трансліт.: Pavialkova, руск.: Павелково) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядома прынамсі з 1600 года, са справы земяніна Марціна Тупальскага ў менскім судзе супраць падданых Крыштафа Радзівіла з вёскі Павелкава вязынскага маёнтка. Радзівілаўскія падданыя, браты Марцін і Томаш Петрашонкі і іх саўдзельнікі Лукаш і Фёдар Кірэнкі, напіўшыся збілі ў стадоле арандатара Тупальскага—Івана Хведаровіча, яго жонку Ганну і яе “служэбніцу” Альжбету, а таксама пагражалі спаліць і стадолу, бо арандатар быццам робіць вёсцы "вялікі ўціск".[3]
Зноскі
- ↑ https://www.geonames.org
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Паве́лкава, Па́лкава
- ↑ Сурмачэўскі І. Wiazyń, Вязынь, Вязань // "Наша Вера" № 4(66), 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павялкова