Палац для Пуціна. Гісторыя найбуйнейшага хабару

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац для Пуціна. Гісторыя найбуйнейшага хабаруM:
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кінакампанія Фонд барацьбы з карупцыяй[d]
Працягласць 112 хв. і 113 хв.
Краіна
Мова руская
Год 19 студзеня 2021[1]
IMDb ID 13875460
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Палац для Пуціна» (руск.: Дворец для Путина. История самой большой взятки) ― дакументальны фільм-расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

У фільме разпавядаецца пра Уладзіміра Пуціна і «самы вялікі крадзёж у расійскай гісторыі», гэта значыць пра рэзідэнцыю Ідакапас на беразе Чорнага мора ў раёне Геленджыка. Паводле заявы аўтараў фільма, рэзідэнцыю пабудавалі за кошт складанай карупцыйнай сістэмы, якая фактычна кантралюецца Уладзімірам Пуціным праз давераных асоб.

Фільм паказвае, што гэта самая дарагая рэзідэнцыя ў свеце коштам 100 мільярдаў рублёў, яна займае плошчу 7800 гектараў (78 км²), у 39 разоў большая за Княства Манака і нагадвае дзяржаву ў дзяржаве. Як сцвярждаецца, яна належыць Пуціну і фінансавалася таемна з грошай, частка з якіх належала дзяржаўнай кампаніі. У фільме Пуціна ў некалькіх фотамантажах (у тым ліку ў мініяцюры) параўноўваюць з Каралём-Сонцам Людовікам XIV. Музыка таксама была падабрана ў адпаведнасці з гэтым стылем: барочныя творы на старадаўніх інструментах.

Фільм выйшаў 19 студзеня 2021 года на відэахостынгу YouTube. 28 студзеня колькасць яго праглядаў на YouTube перавысіла 100 мільёнаў[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку фільма ўтрымліваецца заклік выйсці на пратэсты 23 студзеня 2021 года са патрабаваннямі аб вызваленні Аляксея Навальнага, рэжысёра фільма, які быў затрыманы па прыбыцці ў Расію пасля лячэння і праходжання рэабілітацыі ў Германіі ў сувязі з атручваннем.

  • Уводзіны. Пуцін у Дрэздэне. Балі КДБ, танцы і першыя сябры.
  • Частка 1. «Пецярбург». Малады Пуцін, Бандыцкі Ленінград і першыя буйныя хабары. Як Лёша Мілер прымаў канверты з грашыма.
  • Частка 2. «Масква». Лісты Людмілы Пуцінай. Як Уладзімір Уладзіміравіч з Ігарам Іванавічам пасварыліся. Пуцін ратуе сям’ю Ельцына.
  • Частка 3. «Палац». Пралёт над Палацам Пуціна. Царскія замашкі Пуціна. Самыя дарагія інтэр’еры Расіі.
  • Частка 4. «Вінаграднікі». Вельмі дарагое хобі прэзідэнта. Яшчэ больш дарагое хобі прэзідэнта. «Абаронная» вустрычная ферма Пуціна.
  • Частка 5. «Уласнікі». Складаная схема простага крадзяжу. Самы шчодры дзядзька ў Расіі.
  • Частка 6. «Спонсары». Нагадваем, колькі каштуе ўся гэтая раскоша.
  • Частка 7. «Жанчыны». Вельмі патаемная палюбоўніца прэзідэнта. Не вельмі патаемная палюбоўніца прэзідэнта.
  • Заключэнне. «Высновы».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі