Перайсці да зместу

Аляксей Анатолевіч Навальны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Навальны)
Аляксей Анатолевіч Навальны
руск.: Алексей Анатольевич Навальный
1-ы Leader of Russia of the Future[d]
17 лістапада 2013 — 19 мая 2018
Пераемнік Ivan Zhdanov[d]
3-і Leader of Russia of the Future[d]
28 сакавіка 2019 — 17 студзеня 2021
Папярэднік Ivan Zhdanov[d]
Пераемнік Leonid Volkov[d]

Нараджэнне 4 чэрвеня 1976(1976-06-04)[1][2]
Смерць 16 лютага 2024(2024-02-16)[4][5][…] (47 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Anatoly Navalny[d][7]
Маці Lyudmila Navalnaya[d][7]
Жонка Юлія Барысаўна Навальная[d][8]
Дзеці Darya Navalnaya[d] і Zakhar Navalny[d]
Веравызнанне праваслаўе[9]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[15], правазнаўства[16], апазіцыя[17], rights in politics[d][17] і opposition to Vladimir Putin in Russia[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт navalny.com (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Анатолевіч Навальны (руск.: Алексей Анатольевич Навальный; 4 чэрвеня 1976, Бутынь, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР — 16 лютага 2024, Харп, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Расійская Федэрацыя) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі. Вядомы перш за ўсё барацьбой з карупцыяй шляхам выкрыцця фінансавых махінацый і публікацыі матэрыялаў.

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1976 года ў сям’і вайскоўца. Скончыў юрыдычны факульэт Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (1998) і факультэт фінансаў і крэдыта Фінансавай акадэміі пры Урадзе РФ (2001). З сярэдзіны 1990-х пачаў займацца бізнесам, з 2004 года — грамадскай дзейнасцю і журналістыкай. У 2000 годзе ўвайшоў у партыю «Яблака», некаторы час кіраваў маскоўскім аддзяленнем партыі і ўваходзіў у яе цэнтральны савет, у 2007 годзе выключаны з арганізацыі. Тады ж стаў адным са стваральнікаў грамадскага руху «Народ» нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі, выступаў, у прыватнасці, за больш жорсткую палітыку супраць іміграцыі з Сярэдняй Азіі.

У 2008 годзе Навальны купіў невялікія (мінарытарныя) пакеты акцый некалькіх буйных расійскіх кампаній нафтагазавага сектара і дзякуючы гэтаму атрымаў доступ да фінансавых дакументаў карпарацый. У 2009 выклаў у сваім блогу дакументы, паводле якіх кампанія «ВТБ-Лизинг» купіла абсталяванне для свідравання па значна больш высокім кошце (праз тры гады ў дакументах, якімі карыстаўся Навальны, былі знойдзены прыкметы падробкі). У наступным годзе выклаў у агульны доступ дакументы аўдыту будаўніцтва нафтаправоду кампаніяй «Транснефть», згодна з якімі агульная сума крадзяжоў склала каля 4 млрд долараў (гэтыя дакументы не былі цалкам абвергнуты).

Пачынаючы з 2010 года стварыў некалькі грамадскіх інтэрнэт-рэсурсаў антыкарупцыйнага і камунальнага кірунку (РасПіл, РасЯма, РасВыбары, РасЖКГ, ФБК — Фонд барацьбы з карупцыяй), займаецца каардынацыяй барацьбы з карупцыяй. У 2013 годзе ўдзельнічаў у выбарах мэра Масквы, атрымаў 27,24 % галасоў і заняў другое месца. У 2013 годзе ўзначаліў аргкамітэт Партыі прагрэсу (першапачатковая назва — Народны альянс), якую ў 2014 годзе канчаткова зарэгістравалі.

Пачынаючы з 2011 года супраць Навальнага ўзбуджана некалькі крымінальных спраў. У 2013 годзе ён умоўна асуджаны на пяцігадовы тэрмін за нанясенне шкоды кампаніі «Кіраўлес». З лютага 2014 года Навальны знаходзіцца пад дамашнім арыштам з забаронай карыстацца тэлефонам і камп’ютарам. Таксама суд заблакаваў доступ да яго блога на тэрыторыі Расіі.

20 жніўня 2020 года Аляксей Навальны быў атручаны. Яму стала дрэнна ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву. У далейшым Навальны ўпаў у кому і 24 жніўня ён быў дастаўлены на лячэнне ў берлінскую клініку «Шарытэ». Сляды атрутнага рэчыва з групы «Навічок» былі знойдзены лабараторыяй узброеных сіл Германіі. Даследаванне праводзілася па запыце клінікі «Шарытэ». 2 верасня 2020 года вынікі аналізаў былі афіцыйна абвешчаны ўрадам Германіі[20].

З 29 снежня 2020 года знаходзіўся ў вышуку за шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну ў Расіі. 17 студзеня 2021 года па вяртанні на радзіму быў затрыманы ў аэрапорце Шарамеццева[21].

Фільм Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна» ў Геленджыку, які выпусцілі адразу пасля затрымання палітыка, набраў больш за 70 млн праглядаў на YouTube[22]. Пратэсты ў Расіі 23 студзеня 2021 года былі анансаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй падчас публікацыі дакументальнага фільма-расследавання. Прычынай пратэстаў стала затрыманне і арышт Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас дзеючага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

4 жніўня 2023 года Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў Аляксея Навальнага да 19 гадоў калоніі асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці[23].

Памёр 16 лютага 2024 года ў зняволенні[24].

У якасці рэакцыі на смерць палітыка расіяне ў многіх гарадах Расіі неслі кветкі да помнікаў ахвярам палітычных рэпрэсій. Паліцыя ў некаторых гарадах разганяла людзей, у іншых фатаграфавала. Паводле дадзеных «ОВД-Инфо» у 36 гарадах на акцыях затрымалі больш за 400 чалавек[25]. Агулам мемарыялы ў памяць аб Навальным з'явіліся ў як мінімум 140 гарадах Расіі і 68 гарадах за мяжой[26]. Пры гэтым прыцягваць людзей да адказнасць працягвалі і праз 10 дзён пасля акцый памяці[27].

У Беларусі за ўшанаванне памяці Навальнага 20 лютага асудзілі жыхара Расіі. Ён прынёс кветкі да Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне, паклаў іх ля агароджы консульства, за што быў затрыманы міліцыяй і пазней асуджаны за парушэнне закону «Аб масавых мерапрыемствах» да 10 сутак адміністрацыйнага арышту[28].

Пахаваны 1 сакавіка 2024 года ў Маскве на Барысаўскіх могілках.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

У 2021 годзе Аляксей Навальны стаў лаўрэатам прэмій фонду Барыса Нямцова і Жэнеўскага форуму па правах чалавека. Лаўрэат польскай прэміі «Рыцар свабоды», якую арганізуе Фонд імя Казіміра Пулаўскага[29].

Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» (2021)[30].

Дрэздэнская прэмія міру (2024, пасмяротна).

  1. Alexej Nawalny // Munzinger Personen Праверана 18 лютага 2024.
  2. а б Nawalny Aleksiej // (unspecified title) Праверана 18 лютага 2024.
  3. Alexei Navalny: Russia's vociferous Putin critic — 2011. Праверана 16 лютага 2024.
  4. а б ФСИН: Алексей Навальный умер в колонииMeduza, 2024. Праверана 16 лютага 2024.
  5. Russische Justiz: Oppositioneller Nawalny in Haft gestorben Праверана 16 лютага 2024.
  6. https://www.bbc.com/russian/live/news-68436089 Праверана 1 сакавіка 2024.
  7. а б https://zona.media/news/2023/08/04/parents Праверана 21 лютага 2024.
  8. «Я очень тебя люблю». История Юлии Навальной — жены, которая не боится и верит Праверана 30 верасня 2020.
  9. Навальный о государственной религии - Religo.ru :: Эксперты о религии — 2015. Праверана 8 снежня 2015.
  10. а б История одного Навального — 2019. Праверана 27 верасня 2020.
  11. Партия Навального получила название «Россия будущего» Праверана 27 верасня 2020.
  12. Алексей Навальный. Биография Алексей Навальный. Биография — 2013. Праверана 16 лютага 2024.
  13. Alexey Navalny – Maurice R. Greenberg World Fellows Program Праверана 27 верасня 2020.
  14. Алексей Навальный. Биография — 2013. Праверана 27 верасня 2020.
  15. Putin firma la ley que le permitirá ser presidente de Rusia hasta 2036 Праверана 16 лютага 2024.
  16. VIAF: 254613339[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 14 верасня 2021.
  17. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лютага 2024.
  18. Про Аэрофлот и Трансаэро — 2015. Праверана 14 верасня 2021.
  19. Навальный взялся за "Аэрофлот" — 2012. Праверана 14 верасня 2021.
  20. Заява ўраду ФРГ: Расейскага апазыцыянэра Навальнага атруцілі ядам з групы «Навічок»
  21. news.tut.by Архівавана 17 студзеня 2021.
  22. nn.by
  23. tass.ru
  24. УФСВП: Навальны памёр у калоніі
  25. Задержания на акциях скорби по Алексею Навальному 16–17 февраля — итоги (руск.). ОВД-Инфо. Праверана 29 лютага 2024.
  26. Как минимум в 140 городах России появились мемориалы и прошли акции в память об Алексее Навальном. Вёрстка. Праверана 29 лютага 2024.
  27. Паліцыя ў Маскве прыходзіць дадому да ўдзельнікаў акцый памяці Навальнага і затрымлівае іх . Наша Ніва. Праверана 29 лютага 2024.
  28. К, А.. В Гродно мужчина принес цветы и фото Навального к консульству РФ. Его судили (руск.). Hrodna.life - новости Гродно (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  29. Радыё Свабода Архівавана 2 кастрычніка 2021.
  30. Alexej Nawalny bekommt Menschenrechtspreis der EU (ням.). Der Spiegel (20 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.