Людміла Аляксандраўна Пуціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Людміла Пуціна)
Jump to navigation Jump to search
Людміла Аляксандраўна Пуціна
Людміла Аляксандраўна Пуціна
 
Адукацыя: СПбДУ
Прафесія: філолаг
Дзейнасць: выкладчык універсітэта, сцюард, палітык, настаўніца
Месца працы:
Веравызнанне: Руская праваслаўная царква і праваслаўе
Нараджэнне: 6 студзеня 1958(1958-01-06) (61 год)
Калінінград, РСФСР, СССР
Імя пры нараджэнні: Людміла Аляксандраўна Шкрэбнева
Бацька: Аляксандр Аўрамавіч Шкрэбнеў
Маці: Кацярына Ціханаўна Шкрэбнева
Муж: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін (c 1983 па 2013)
Дзеці: Марыя (1985)
Кацярына (1986)
 
Узнагароды:

Людміла Аляксандраўна Пуціна (у дзявоцтве: Шкрэбнева; 6 студзеня 1958 г, Калінінград) — жонка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна.

З'яўляецца ініцыятарам стварэння Цэнтра развіцця рускай мовы (цяпер Цэнтр міжасобасных камунікацый). Валодае нямецкай, іспанскай, французскай, партугальскай мовамi. Цікавіцца тэатральным мастацтвам, музыкай. Захапляецца тэнісам, гарналыжным спортам. Часам выступае з публічнымі заявамі па пытаннях рускай мовы і адукацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 студзеня 1958 г. у Калінінградзе ў сям'і Аляксандра Аўрамавіча і Кацярыны Ціханаўны Шкрэбневых (1926). Яе бацька паходзіў з вёскі Шнякі (Гарцаўскае сельскае паселішча) Старадубскага раёна Бранскай вобласці.

У 1975 годзе скончыла калінінградскую сярэднюю школу № 8. Працавала паштальёнам, затым - вучнем токара-ревальвершчыка на Калінінградскім заводзе «Гандальмаш», дзе атрымала 2-і такарны разрад. Была санітаркай ў гарадской бальніцы, кіраўніком драмгуртка ў Доме піянераў, акампаніятарам, сцюардэсай на ўнутраных лініях ў Калінінградскім авіяатрадзе.  У 1986 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці філолаг-раманіст. Чатыры гады, у 1986-1990 гадах, жыла і працавала з мужам у ГДР. У 1990-1994 гадах выкладала нямецкую мову на кафедры удасканалення настаўнікаў Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Уладзімір Пуцін Шаблон:Першыя лэдзі Расіі