Парыжскія пагадненні (1954)
Парыжскія пагадненні (1954) — комплекс дакументаў па вайсковых, палітычных і інш. пытаннях, падпісаных у Парыжы 23 кастрычніка 1954 прадстаўнікамі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і ФРГ, а таксама — Італіі, Канады, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга (набылі моц 5 мая 1955). Асноўнымі з Парыжскіх пагадненняў з'яўляюцца:
- падпісаныя ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і ФРГ пратакол і пагадненні аб скасаванні акупацыйнага рэжыму ў ФРГ;
- пратаколы пра стварэнне ў рамках НАТА Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам і ФРГ вайскова-палітычнага Заходне-Еўрапейскага саюза на грунце змененага і дапоўненага Брусельскага пакта 1948 года;
- рэзалюцыя дзяржаў — членаў НАТА пра далучэнне ФРГ да Паўночнаатлантычнага пакта.
Парыжскія пагадненні істотна паслабілі абмежаванні, што тычацца заходнегерманскага вайскова-прамысловага патэнцыялу, і легалізавалі ўзбраенне ФРГ; разам з тым ФРГ была забаронена вытворчасць ядзернага і іншых відаў зброі масавага знішчэння. Урад ФРГ быў абвешчана «адзіным прадстаўніком» усяго нямецкага народа ў міжнародных справах. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя пацвердзілі захаванне сваіх праў, а таксама ўзброеных сіл у Заходнім Берліне.
Супраць пагадненняў выступілі СССР, ГДР і іншыя сацыялістычныя дзяржавы.
Падпісаны Набыў моц Дакумент |
1948 1948 Брусельскі пакт |
1951 1952 Парыжскі дагавор |
1954 1955 Парыжскія пагадненні |
1957 1958 Рымскі дагавор |
1965 1967 Дагавор зліцця |
1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета |
1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт |
1992 1993 Маастрыхцкі дагавор |
1997 1999 Амстэрдамскі дагавор |
2001 2003 Ніцкі дагавор |
2007 2009 Лісабонскі дагавор |
||||||||||
Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||||
Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||||
TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||||
Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||||
Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||||
Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||||