Еўрапейскі савет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Еўрапейскі саюз
Сцяг Еўропы

Гэты артыкул — частка серыі:
«Палітычнае ўпарадкаванне
Еўрапейскага саюза
»

Еўрапейскі савет (англ.: European Council) — вышэйшы палітычны орган Еўрапейскага саюза, які складаецца з глаў дзяржаў і урадаў краін-членаў ЕС. Членамі Еўрапейскага савета з'яўляюцца таксама яго Старшыня, якога выбіраюць на 2,5 гады, і старшыня Еўракамісіі[1].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У аснове стварэння Еўрапейскага савета ляжала ідэя прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя пра правядзенне нефармальных сустрэч лідараў дзяржаў Еўрапейскага саюза, што павінна было перашкаджаць зніжэнню ролі нацыянальных дзяржаў у рамках інтэграцыйнага ўтварэння. Нефармальныя саміты праводзіліся з 1961 года. У 1974 годзе на саміце ў Парыжы гэта практыка была фармалізавана па прапанове Валеры Жыскар д'Эстэна, які займаў у той час пасаду прэзідэнта Францыі.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Савет вызначае асноўныя стратэгічныя кірункі развіцця ЕС. Выпрацоўка генеральнай лініі палітычнай інтэграцыі — асноўная місія Еўрапейскага савета. Нароўні з Саветам міністраў Еўрапейскі савет мае палітычную функцыю, якая складаецца ў змяненні асноватворных дагавораў еўрапейскай інтэграцыі. Яго пасяджэнні праходзяць прынамсі двойчы ў год або ў Бруселі, або ў дзяржаве, якая ўзначальвае ў гэты час Савет Еўрапейскага саюза, пад старшынствам яе прадстаўніка. Пасяджэнні доўжацца два дні.

Рашэнні, якія выпрацоўваюцца і прымаюцца ім, маюць характар палітычнай дырэктывы, але таксама маюць юрыдычна абавязковую сілу. Інстытуты, органы і арганізацыі, а таксама дзяржавы-члены, якім яго рашэнні адрасаваны, юрыдычна абавязаны іх выканаць і забяспечыць іх ажыцяўленне.

Еўрапейскі савет варта адрозніваць ад Савета ЕС і ад Савета Еўропы. Пасля ратыфікацыі краінамі-членамі Лісабонскага дагавора 2009 года Еўрапейскі савет набыў статус інстытута Еўрапейскага саюза. У яго рамках ажыццяўляецца так званае «цырыманіяльнае» кіраўніцтва, калі прысутнасць палітыкаў самага высокага ўзроўню надае прынятаму рашэнню адначасова значнасць і высокую легітымнасць.

Члены савета станам на 9 сакавіка 2016 года[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі