Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры
Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры | |
---|---|
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2002 |
Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры, ПССІ ( фр.: Force de résistance patriotique d’Ituri, FRPI) — узброеная групоўка, якая дзейнічае ў правінцыі Ітуры на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]ПССІ ўтвораны ў лістападзе 2002 года з этналінгвістычнай групы нгіці, падгрупы ленду. Фракцыя выступіла саюзнікам Фронту нацыяналістаў і інтэграцыяністаў (ФНІ) і Сіл абнаўлення. Групоўка стваралася як супрацьвага Саюзу кангалезскіх патрыётаў (СКП), які падтрымліваўся Руандай і прадстаўляў народ хема[1].
У 2002–2003 гадах фракцыю выкарыстоўвалі ў барацьбе супраць СКП кангалезскія і ўгандыйскія вайскоўцы[2].
У 2006 годзе кангалезскі ўрад падпісаў пагадненне аб спыненні агню з ПССІ і іншымі паўстанцкімі групамі, якія дзейнічалі на паўночным усходзе краіны. Аднак у 2008 годзе некаторыя баевікі аднавілі антыўрадавую дзейнасць[1][3]. Частка паўстанцаў адкалолася ад групоўкі і ўтварыла Народны фронт за справядлівасць у Конга (НФСК)[3][4].
28 лютага 2020 года ПССІ падпісалі новае мірнае пагадненне з урадам ДРК[5].
Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова групоўку ўзначальваў Жэрмен Катанга, а ў 2005 годзе кіраўніцтва перайшло да Бадуэна Адырада[6].
Станам на май 2003 года ПССІ налічваў 9000 байцоў[7]. Да 2015 года колькасць баевікоў знізілася да 1000[7].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б "Battle for control of the DRC: Who are the Front for Patriotic Resistance in Ituri (FRPI)?". International Business Times. October 29, 2015. Праверана July 18, 2016.
- ↑ Henning Tam (2013). FNI and FRPI: Local resistance and regional alliances in north-eastern Congo (Report). Rift Valley Institute. Праверана July 18, 2016.
- ↑ а б Country Reports on Human Rights Practices for 2008, Volume I. United States Department of State. December 2010. ISBN 9780160875151.
- ↑ "Who's who among armed groups in the east". IRIN. June 15, 2010. Праверана July 17, 2016.
- ↑ DR Congo Militia Fighting Kills 11 in Ituri Province Despite Peace Deal (англ.) . The Defense Post (2 кастрычніка 2020). Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ Coalition for the International Criminal Court - The Defence of Mr. Katanga continued its examination-in-chief of Mr. Katanga
- ↑ а б "Ituri: Bloodiest Corner of Congo -- Who is Who - Armed Political Groups in Ituri" (May 2003), Human Rights Watch