Жэрмен Катанга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэрмен Катанга
Дата нараджэння 28 красавіка 1978(1978-04-28) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прыналежнасць ПССІ, пазней УС ДРК
Род войскаў паўстанцкае апалчэнне
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны Другая кангалезская вайна, Ітурыйскі канфлікт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэрмен Катанга (фр.: Germain Katanga; нар. 28 красавіка 1978), таксама вядомы па мянушцы Сімбасуахілі «леў») — заснавальнік групоўкі «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры»[1][2]. Асуджаны Міжнародным крымінальным судом за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Мамбаса, Усходняя правінцыя Рэспублікі Заір (сучасная правінцыя Ітуры ДР Конга). Паходзіць з нгіці (падгрупа народа ленду)[1].

У 2003 годзе заснаваў групоўку «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры». Выступіў супраць урада ДР Конга ў Ітурыйскім канфлікце[2]. Пасля прымярэння з уладамі ў 2004 годзе[2][4][5] атрымаў званне брыгаднага генерала кангалезскай арміі[6]. Пасаду кіраўніка паўстанцкай групоўкі перадаў Кобра Матата[7].

У сакавіку 2005 года арыштаваны[2] ў сувязі з забойствам дзевяці міратворцаў ААН[8][9]. У кастрычніку 2007 года перададзены Міжнароднаму крымінальнаму суду[8].

7 сакавіка 2014 года Жэрмен Катанга прызнаны вінаватым па пяці пунктах абвінавачвання ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці , як саўдзельніка разні ў лютым 2003 года ў вёсцы Багаро на ўсходзе ДРК[3][10]. Былы баявік атрымаў 12 гадоў зняволення[11]. Стаў другім, пасля Томаса Лубанга, асуджаным Міжнародным крымінальным судом[12].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ажаніўся з Дэніз Катанга. Мае 2 дзяцей[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в International Criminal Court. Warrant of arrest for Germain Katanga (PDF 202 KB)(недаступная спасылка) (2 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2013. Праверана 10 March 2014.
  2. а б в г International Criminal Court (19 October 2007). Statement by Fatou Bensouda, Deputy Prosecutor, during the press conference regarding the arrest of Germain Katanga Архівавана 28 кастрычніка 2007 года.. Retrieved on 21 October 2007.
  3. а б Germain Katanga: Guilty of war crimes, the brutal warlord who terrorized the Democratic Republic of Congo, The Independent, 07 March, 2014. Accessed 08 March, 2014
  4. Human Rights Watch (14 January 2005). D.R. Congo: Army Should Not Appoint War Criminals. Retrieved on 21 October 2007.
  5. Agence France-Presse (21 October 2007). Congolese warlord to appear before ICC Monday Архівавана 20 мая 2011 года.. Retrieved on 21 October 2007.
  6. Germain Katanga & Mathieu Ngudjolo Chui at the International Criminal Court. International Justice Monitor. Праверана July 19, 2016.
  7. Public: Annex 5 (PDF) (Report). International Criminal Court. September 2, 2015.
  8. а б Corder, Mike (22 October 2007). Congolese War Crimes Suspect at Hague. The Associated Press. Retrieved on 13 November 2007. Архівавана 21 кастрычніка 2007 года.
  9. Trial Watch (9 November 2007). Germain Katanga Архівавана 7 верасня 2008 года.. Retrieved on 13 November 2007.
  10. International Criminal Court Convicts Congolese Warlord, Voice of America, March 7, 2014. Accessed March 8, 2014
  11. Бывший лидер конголезских повстанцев Жермен Катанга приговорен к 12 годам заключения. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  12. Katanga found guilty over war crimes, Irish Times, 08 March, 2014. Accessed 08 march, 2014