Перайсці да зместу

Паўль Керэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўль Керэс
эст.: Paul Keres
Род дзейнасці шахматыст, шахматны кампазітар, пісьменнік-дакументаліст, sportsperson
Дата нараджэння 7 студзеня 1916(1916-01-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1975(1975-06-05)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўль Керэс (ісп.: Paul Keres; 7 студзеня 1916, Нарва — 5 чэрвеня 1975, Хельсінкі, Фінляндыя) — эстонскі шахматыст, шахматны кампазітар і тэарэтык. Адзін з наймацнейшых шахматыстаў свету 1930—1960-х гадоў. Увайшоў у спіс «100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя», прызнаны найлепшым спартсменам Эстоніі ў XX стагоддзі. Першы ў гісторыі шахматыст, якога адлюстравалі на банкнотах (5 эстонскіх крон).

Гросмайстар (1937), міжнародны гросмайстар з моманту заснавання звання (1950), міжнародны арбітр па шахматнай кампазіцыі (1957), міжнародны арбітр па шахматах (1974), Заслужаны майстар спорту СССР (1948). Разам з Ройбенам Файнам падзяліў 1—2-е месцы на АВРА-турніры 1938, дзе вызначалі прэтэндэнта на тытул чэмпіёна свету. Чатыры разы запар займаў другое месца на турнірах прэтэндэнтаў (1953, 1956, 1959, 1962), спыняючыся за крок ад матча за тытул чэмпіёна свету па шахматах, за што атрымаў мянушку «вечна другі». Пяціразовы чэмпіён Эстоніі. Трохразовы чэмпіён СССР (1947, 1950, 1951). У складзе зборнай Савецкага Саюза 7 разоў выйграваў шахматныя алімпіяды і тройчы — камандныя чэмпіянаты Еўропы. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1957).

Малодшы брат фізіка Харальда Керэса.

Зноскі

  1. а б Paul Keres // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Paul Keres // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 6 лістапада 2024.