Паўночнакітайская мова
Паўночнакітайская мова | |
---|---|
Саманазва | 官話/官话 Guānhuà |
Краіны | КНР і кітайская дыяспара ў іншых краінах |
Рэгіёны | КНР: уся поўнач, захад і паўднёвы захад |
Афіцыйны статус | КНР, КР |
Агульная колькасць носьбітаў | 845 мільёнаў (2000, перапіс) |
Рэйтынг | 1 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кітайская пісьменнасць, лацініца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | hak |
WALS | mnd |
Ethnologue | cmn |
Linguasphere | 79-AAA-b |
ABS ASCL | 7104 |
IETF | cmn |
Glottolog | mand1415 |
Паўночнакітайская мова («паўночныя дыялекты кітайскай мовы», таксама бэйфанхуа (кіт. трад. 北方話, спр. 北方话, піньінь Běifānghuà, літаральна: «паўночныя дыялекты») або гуаньхуа (кіт. трад. 官話, спр. 官话, піньінь Guānhuà, літаральна: «афіцыйная гаворка») — найбуйнейшая кітайская мова або асноўная дыялектная група кітайскай мовы (у залежнасці ад вызначэнні статусу кітайскіх ідыёмаў), якая аб'ядноўвае блізкія адзін да аднаго кітайскія дыялекты, распаўсюджаныя на большай частцы паўночнага і паўднёва-заходняга Кітая.
На аснове пекінскага дыялекту гэтай групы стварылі ў 50-60 гг. ХХ ст. маўленчы стандарт путунхуа, які стаў афіцыйнай вуснай мовай краіны. Уключае ў тым ліку дунганскую мову, якая вылучаеццы выключна этна-сацыялінгвістычна.
У заходняй літаратуры паўночнакітайскую мову звычайна завуць мандарынскай, або мандарынскай кітайскай (англ.: Mandarin Chinese). Назва ўзнікла як калька c кіт. гуаньхуа (літар. — афіцыйная гаворка), ад заходняй назвы вышэйшых кітайскіх чыноўнікаў (гуань) — мандарынаў.
Пад кітайскай мовай, як правіла, маюць на ўвазе менавіта яе паўночную разнавіднасць або стандартную форму — путунхуа.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя дыялектныя групы паўночнакітайскай:
东北 = Паўночна-усходняя галіна
北京 = Пекінская галіна
冀鲁 = Галіна Цзі-Лу (хэбэйска-шаньдунская галіна)
胶辽 = Галіна Цзяа-ляа (ляадунска-шаньдунская галіна)
中原 = Чжун'юаньская галіна (раёны раўніны Чжун'юань: Сюйчжоу — Чжэнчжоу — Сіянь — Сінін і паўднёвыя раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
兰银 = Галіна Лань-інь (раёны Ланьчжоу — Іньчуань і ўсходнія раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
江淮 = Цзянхуайская галіна (левабярэжнае нізоўе ракі Янцзы: Ухань — Хэфэй — Тайчжоу — Яньчэн)
西南 = Паўднёва-заходняя галіна
Часам у склад паўночнакітайскай уключаюць таксама цзіньскую мову (цзінь; 45 млн чал.), распаўсюджаную ў правінцыі Шаньсі, на поўначы правінцый Шэньсі і Хэбэй, і ў часткі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Завьялова О. И. Диалекты китайского языка. М., 1996.
- Коряков Ю. Б. Китайские языки // Большая российская энциклопедия. Том. XIV. М.: Изд-во БРЭ, 2009.
- Language atlas of China / Ed. Wurm S.A. etc. Hong Kong, 1988.
- Yan M.M. Introduction to Chinese Dialectology. Munich, 2006.