Паўночныя могілкі (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночныя могілкі?
52°10′54″ пн. ш. 23°37′36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
РаёнБрэсцкі раён
Гісторыя
Дата заснавання2007 
Map

Паўночныя могілкі — гарадскія могілкі, знаходзяцца за 6 км ад г. Брэста, каля хут. Матыкалы, адкрыты ў 2007 годзе.

Праз пяць гадоў пасля адкрыцця могілак тут прайшла цырымонія пахавання парэшткаў яўрэяў, расстраляных на тэрыторыі аднаго з ваенных фартоў Брэсцкай крэпасці. Быў усталяваны памятны знак над пахаваннем рэшткаў 1549 яўрэяў, закатаваных нацыстамі ў гады вайны.

22 мая 2019 года тут перапахавалі парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета. Удзел у жалобнай цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад Ізраіля і Беларусі і іншыя[1][2].

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі