22 чэрвеня ўвечары ўспыхнула ўзброенае паўстанне. На вул Усходняй паўстанцы напалі на роту пяхоты і паўсотню казакоў;
У ноч з 22 на 23 чэрвеня на вуліцах Лодзі было пабудавана больш за 100 барыкад. На падаўленне паўстання накіравалі шэсць палкоў пяхоты, два палкі кавалерыі і полк казакоў[1]. Самыя крывавыя баі мелі месца на барыкадах, пабудаваных на рагу вуліц Усходняй і Паўднёвай, вул Паўночнай, у раёне Ракіціньскай шашы і ў парку Жрадліскім. Крыніцы паведамляюць, што ў гэты дзень, верагодна, загінулі 160 чалавек[2][3];
24 чэрвеня палі апошнія барыкады (на вул. Усходняй і ў парку на Жрадлісках).
25 чэрвеня ў Лодзі і лодзінскай акрузе ўлады абвясцілі ваеннае становішча. Забастоўкі праходзілі да 1907 года;
1 снежня 1905 г. Папа Пій X лісце да польскіх епіскапаў асудзіў выступленні рабочых супраць цара[4];
10 кастрычніка 1906 года згодна з прыгаворам палявога суда ў Лодзі пакаралі смерцю 5 рабочых. У знак пратэсту пачалася забастоўка ўсіх заводаў Лодзі, у якой удзельнічалі 67 тысяч. рабочых;
29 снежня 1906 пачалі зачыняць заводы ваяводства, а рабочых звальняць;
адным са станоўчых эфектаў лодзінкага паўстання быў дазвол стварэння першай прыватнай польскай мужчынскай сярэдняй школы — цяперашняга II Агульнакласічнага ліцэя ім. Габрыэля Нарутовіча ў Лодзі, адкрытага 17 кастрычніка 1906 г. пад назвай Прыватная Мужчынская Прагімназія Ё. Радваньскага. Школа была першай адукацыйнай установай ў Лодзі, атрымаўшай дазвол на ўвядзенне польскай мовы у выкладанні, і таму была шырока вядомая як Польская Прагімназія Радваньскага.
Зноскі
↑E Kozłowski. M. Wrzisek, dzieje Oręża Polskiego 1794—1938, Warszawa 1973, s 306 i n.
↑J. Łojek, Kalendarz historychny. Polemichna historia Polski, Warszawa 1994. 386.
↑W. Pobóg-Malinowski, Najnowsha historia polityczna Polski. Okres 1864—1914, N. 2, Gdańsk 1991, d.512