Пенджаб — правінцыя на паўночным усходзе Пакістана, у басейне Інда і яго прытокаў — р. Чынаб і інш. Плошча 182 тыс. км². Насельніцтва 81 330 531 чал. (2010). Адміністрацыйны цэнтр — г. Лахор. Мяжуе з тэрыторыяй Азад Кашмір на поўначы, індыйскімі штатамі Пенджаб і Раджастхан на ўсходзе, пакістанскімі правінцыямі Сінд на поўдні, Белуджыстан на паўднёвым захадзе, Хайбер-Пахтунхва на захадзе і сталічнай тэрыторыяй Ісламабад на поўначы. Падзяляецца на 36 акруг.