Пераўтварэнні Галілея
Пераўтварэ́нні Галіле́я — пераўтварэнні каардынат і часу (а таксама скорасці) рухомай часціцы пры пераходзе ад адной інерцыяльнай сістэмы адліку (ІСА) да іншай у класічнай (механіцы Ньютана) і нерэлятывісцкай квантавай механіках.
Тэрмін быў прапанаваны Філіпам Франкам ў 1909 годзе.
Пераўтварэнні Галілея апіраюцца на прынцып адноснасці Галілея, у якім падразумяваецца аднолькавасць часу ва ўсіх сістэмах адліку («абсалютны час»[1]).
Пераўтварэнні Галілея з'яўляюцца гранічным (асобным) выпадкам пераўтварэнняў Лорэнца для скарасцей, малых у параўнанні са скорасцю святла ў вакууме і ў абмежаваным аб'ёме прасторы. Для скарасцей, з якімі рухаюцца планеты ў Сонечнай сістэме, (і нават большых) пераўтварэнні Галілея прыбліжана верныя з вельмі вялікай дакладнасцю.
- Патрабаванне (пастулат) прынцыпу адноснасці разам з пераўтварэннямі Галілея, якія ўяўляюцца дастаткова інтуітыўна відавочнымі, у многім вызначае структуру ньютанаўскай механікі. Разам жа з такімі дадатковымі ідэямі, як сіметрыя прасторы і прынцып суперпазіцыі ў тым ці іншым выглядзе (які сцвярджае эквівалентнасць ўзаемадзеяння многіх цел ў малы прамежак часу кампазіцыі ўяўных паслядоўных папарных узаемадзеянняў гэтых цел), пераўтварэнні Галілея могуць быць практычна дастатковай асновай для фармулёўкі ньютанаўскай механікі (вываду яе асноўных законаў).
Выгляд пераўтварэнняў пры паралельных восях
[правіць | правіць зыходнік]Калі ІСА S' рухаецца адносна ІСА S з пастаяннай скорасцю ўздоўж восі , а пачаткі каардынат супадаюць у пачатковы момант часу ў абедзвюх сістэмах, то пераўтварэнні Галілея маюць выгляд:
ці, выкарыстоўваючы вектарныя абазначэнні,
(Апошняя формула застаецца вернай для любога напрамку восей каардынат).
- Як бачым, гэта проста формулы для зруху пачатку каардынат, лінейна залежнага ад часу (які падразумяваецца аднолькавым, абсалютным, для ўсіх сістэм адліку). З гэтых пераўтварэнняў вынікаюць суадносіны паміж скарасцямі руху кропкі і яе паскарэннямі ў абедзвюх сістэмах адліку:
- Пераўтварэнні Галілея з'яўляюцца гранічным (асобным) выпадкам пераўтварэнняў Лорэнца для малых скарасцей (намнога меншых за скорасць святла).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ад абсалютнага часу фізіцы, наогул кажучы, прыйшлося адмовіцца ў пачатку ХХ-га стагоддзя - дзеля захавання прынцыпу адноснасці ў яго моцнай фармулёўцы, якая падразумявае патрабаванне аднолькавага запісу ўсіх фундаментальных ураўненняў фізікі ў любой (інерцыяльнай; а пазней прынцып адноснасці быў распаўсюджаны і на неінерцыяльныя) сістэме адліку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галілея пераўтварэнні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 461.