Пераўтварэнні Лорэнца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пераўтварэ́нні Ло́рэнца ― суадносіны паміж каардынатамі і момантамі часу адвольнай падзеі, якая разглядаецца ў дзвюх інерцыяльных сістэмах адліку (ІСА), якія рухаюцца адна адносна другой.

Атрыманы Х. А. Лорэнцам (1904) як пераўтварэнні, адносна якіх ураўненні Максвела захоўваюць свой выгляд. Пераўтварэнні Лорэнца ў 1905 вывеў А.Эйнштэйн з двух пастулатаў спецыяльнай тэорыі адноснасці.

Пры адносным руху дзвюх інерцыяльных сістэм адліку са скорасцю V уздоўж восі x і аднолькавым напрамку іх дэкартавых восей пераўтварэнні Лорэнца маюць найбольш просты выгляд. А іменна, няхай каардынатныя восі інерцыяльных сістэм адліку K і K′ накіраваныя аднолькава, і сістэма K′ рухаецца адносна K са скорасцю V уздоўж восі x. Тады каардынаты ў гэтых дзвюх сістэмах звязаны наступнымі роўнасцямі:

дзе x, y, z, t — каардынаты падзеі ў сістэме K; x′, y′, z′, t′ — каардынаты той жа падзеі ў сістэме K′; V — адносная скорасць дзвюх сістэм; c — скорасць святла ў вакууме.

Зваротныя формулы (пераход ад сістэмы K′ да K) можна атрымаць заменай V−V:

Пераўтварэнні Лорэнца пры пераходзяць у пераўтварэнні Галілея. З пераўтварэнняў Лорэнца вынікае адноснасць даўжынь і прамежкаў часу, а таксама рэлятывісцкая формула складання скорасцей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]