Першая Каляда
Першая Каляда | |
---|---|
Святкаванне Каляды у Беларусі. 2011 | |
Тып | народнае |
інакш | Каляда́; Каля́ды; Куцейнік; Першая, Вялікая або Марожаная куцця |
Значэнне | Паварот сонца з зімы на лета |
Адзначаецца | славянамі |
Дата | ноч з 24 снежня (6 студзеня) |
Святкаванне | сямейная трапеза, калядаванне, ражаны, калядныя гульні, варажбы |
Звязана з | зімовым сонцастаяннем |
Пе́ршая Каляда́, таксама Першая, Вялікая або Багатая куцця — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і святкавання займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркаванае да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. На Беларусі хрысціянскі рытуал святкавання Раства моцна пераплецены з народнай святочнай традыцыяй.
З Першай Каляды пачынаюцца Зімовыя святкі або Каляды, якія працягваюцца з 25 снежня (Нараджэння Хрыстова) да 6 студзеня (Вадохрышча). Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]
Першая Каляда на Вікісховішчы |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Золотые правила народной культуры / О. В. Котович, И. И. Крук. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2010. — С. 592. — ISBN 978-985-471-335-9. (руск.)
- Карлюк, К. Як адзначала зімовыя святы эліта Рэчы Паспалітай // Наша гісторыя, № 1, 2019, с.64—67. — ISBN 2617—2305