Плюскі раён
Выгляд
Плюскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1927 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плюскі раён (руск.: Плю́сский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўночным усходзе Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — рабочы пасёлак Плюса.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча 2577 км². Мяжуе на захадзе з Гдоўскім, на поўдні — са Струга-Красненскім раёнамі Пскоўскай вобласці, на ўсходзе — з Наўгародскай вобласцю (Шымскі раён), на поўначы — з Ленінградскай вобласцю (Лужскі раён).
Асноўныя рэкі — Плюса (правы прыток Нарвы) і яе прытокі Люта, Курэя, Чорная, Амуга, Яня, Вёрдуга, Пагуба. Найбольш буйныя азёры — Песна (4,85 км²), Заплюскае (2,5 км²) і Доўгае (1,7 км²); на мяжы са Струга-Красненскім раёнам ляжыць самае вялікае па плошчы Чорнае возера (8,75 км²).