Перайсці да зместу

Полаўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полаўцы
Выява полаўцаў у Радзівілаўскім летапісе
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Еўразія
Мова куманская
Рэлігія політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы кумыкі, карачаеўцы, балкарцы

По́лаўцы, кыпчакі, куманы — народ цюркскай групы часоў сярэднявечча. Упершыню ўзгадваюцца ў рускіх летапісах пад 1054 г.

У сяр. 10 ст. перасяліліся з Паўночна-Заходняга Казахстана ў стэпы Паўночнага Прычарнамор'я і Каўказа; у 1115 ст. гэтая тэрыторыя называлася Палавецкай зямлёй. У полаўцаў не склалася адзінай дзяржавы, яны мелі асобныя племянныя аб'яднанні (саюзы) на чале з ханамі, займаліся жывёлагадоўляй, былі цесна звязаныя з Харэзмам, Руссю, Візантыяй, Венгрыяй, Балгарыяй. Полаўцы рабілі набегі на Русь; асобныя рускія князі выкарыстоўвалі іх у міжусобнай барацьбе. У 1103 полаўцы былі пераможаныя Уладзімірам Манамахам, часткова адыйшлі ў Грузію. З 12 ст. ізноў узмацнілі набегі на рускія землі. У час нашэсця манголаў на Усходнюю Еўропу (1223) полаўцы былі разбітыя на Паўночным Каўказе ў бітве на р. Калка. Усходнія полаўцы (кыпчакі) уліліся ў мангольскае войска, асімілявалі адносна малалікіх манголаў і пазней склалі асноўную частку насельніцтва Залатой Арды; пазней увайшлі ў склад народнасцяў татараў, казахаў, башкіраў. Непасрэднымі нашчадкамі полаўцаў лічацца кумыкі, балкарцы, карачаеўцы.

Заходняя група полаўцаў пры нашэсці Батыя адыйшла ў Венгрыю, потым у Балгарыю.