Прадпрыемства
Прадпрыемства — самастойны, арганізацыйна-адасоблены гаспадарчы суб’ект з правамі юрыдычнай асобы, які вырабляе і прадае тавары, выконвае работы, аказвае паслугі[1][2][3].
У сучасных умовах прадпрыемства з’яўляецца асноўным звяном рынкавай эканомікі, паколькі менавіта на гэтым узроўні ствараюцца патрэбныя грамадству тавары, аказваюцца неабходныя паслугі. Прадпрыемства як юрыдычная асоба мае права займацца любой гаспадарчай дзейнасцю, якая не забаронена заканадаўствам і адпавядае мэтам стварэння прадпрыемства, прадугледжаным у статуце прадпрыемства. Прадпрыемства мае самастойны баланс, разліковы і іншыя рахункі ў банках, пячатку са сваім найменнем.
Маёмасны комплекс, які лічыцца на балансе прадпрыемства, выкарыстоўваецца ім для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Уключае ў сябе ўсе віды маёмасці, якія выкарыстоўваюцца для гэтай дзейнасці, у тым ліку:
- зямельныя ўчасткі;
- будынкі, збудаванні, аўтамабільныя дарогі і чыгуначныя шляхі;
- абсталяванне, інвентар;
- сыравіну;
- прадукцыю;
- правы патрабавання;
- даўгі;
- выключныя правы (фірменнае найменне, таварныя знакі і знакі абслугоўвання);
- грашовыя сродкі на рахунках прадпрыемства і ў касе прадпрыемства.
Прадпрыемства — гэта адасобленая спецыялізаваная адзінка, асноўнай прыкметай якой з’яўляецца прафесійна арганізаваны працоўны калектыў, здольны з дапамогай наяўных у яго распараджэнні сродкаў вытворчасці вырабіць патрэбны спажыўцу тавар (выканаць працы, аказаць паслугі) адпаведнага значэння, профілю і асартыменту. Вытворчае прадпрыемства таксама называюць вытворчасцю[4].
Класіфікацыя прадпрыемстваў
[правіць | правіць зыходнік]Для мэтаў сістэматызацыі рознага тыпу прадпрыемстваў вылучаюць наступныя фактары, у адпаведнасці з якімі прадпрыемствы падраздзяляюцца на групы[5]:
- форма уласнасці;
- галіновая прыналежнасць;
- арганізацыйна-прававая форма;
- памер прадпрыемства;
- выкарыстанне рэсурсаў;
- месцазнаходжанне;
- нацыянальная прыналежнасць уласнікаў прадпрыемства;
- вытворчая структура.
Па форме ўласнасці адрозніваюць прадпрыемствы:
- дзяржаўнай уласнасці;
- муніцыпальнай уласнасці;
- прыватнай уласнасці;
- уласнасці грамадскіх арганізацый;
- іншай формы ўласнасці (змешаная ўласнасць, уласнасць замежных асоб, асоб без грамадзянства).
Па маштабе прадпрыемствы падзяляюць на малыя, сярэднія і буйныя. Класіфікацыйнымі фактарамі, якія вызначаюць статус прадпрыемства як малога, сярэдняга або буйнога, з’яўляюцца: колькасць работнікаў, гадавы абарот, памер асноўнага капіталу, колькасць працоўных месцаў, затраты на аплату працы, выкарыстанне зыходных матэрыялаў.
Па арганізацыйна-прававой форме прадпрыемствы дзеляцца на індывідуальныя, партнёрствы (гаспадарчыя таварыствы і супольнасці), карпарацыі (акцыянерныя таварыствы, дзяржкарпарацыі).
Паводле мэты дзейнасці прадпрыемствы могуць падраздзяляцца на камерцыйныя і некамерцыйныя.
Па галіновай прыналежнасці прадпрыемствы падраздзяляюцца на:
- прамысловыя прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць вытворчасць тавараў рознага прызначэння;
- гандлёвыя прадпрыемствы, якія самі не вырабляюць тавары, але выконваюць дыстрыб’ютарскія функцыі;
- транспартныя прадпрыемствы, якія займаюцца перавозкамі з выкарыстаннем розных транспартных сродкаў;
- прадпрыемствы ў сферы паслуг, якія аказваюць розныя паслугі, напрыклад, гасцініцы, кансалтынгавыя фірмы і іншыя;
- прадпрыемствы сферы фінансавых паслуг:
- банкі, якія збіраюць фінансавыя сродкі, прадастаўляюць крэдыты і аказваюць іншыя віды фінансавых паслуг;
- страхавыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць страхаванне ад розных відаў рызык.
Ліквідацыя прадпрыемства
[правіць | правіць зыходнік]Працэс, які завяршае дзейнасць прадпрыемства, называецца ліквідацыяй. Ліквідацыю можна ўмоўна падзяліць на віды: добраахвотная ліквідацыя і альтэрнатыўная. Альтэрнатыўная ліквідацыя ўяўляе сабой альбо продаж кампаніі, альбо яе рэарганізацыю. Продаж кампаніі азначае, што фірма застаецца дзеючай юрыдычнай асобай, але з іншым уласнікам (удзельнікам) і з іншым кіраўніком (дырэктарам, генеральным дырэктарам). Рэарганізацыя кампаніі фактычна прыводзіць да ўнясення запісу аб спыненні дзейнасці юрыдычнай асобы.
Зноскі
- ↑ Предприятие в условиях рыночной экономики // Экономика предприятия / Под ред. проф. В.Я. Горфинкеля, проф. В.А. Швандара. — 4-е издание. — М.: ЮНИТИ-ДАНА, 2007. — С. 24-162. — 608 с. — ISBN 5-238-00517-2.
- ↑ Т. В. Яркина. Основы рыночной экономики. Архівавана 12 лютага 2005.
- ↑ Предприятие (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 10 снежня 2011.
- ↑ Современный экономический словарь. Производство(недаступная спасылка)
- ↑ Т. А. Фролова. Предприятие в условиях рыночной экономики (руск.)(недаступная спасылка). Экономика предприятия: конспект лекций. Таганрог: ТРТУ, 2005. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2014. Праверана 10 лістапада 2012.