Прадрамальны перыяд
Прадрамальны перыяд (грэч. πρόδρομος — які бяжыць наперадзе, прадвеснік) — перыяд захворвання, які працякае паміж інкубацыйным перыядам і ўласна хваробаю. Сімптомы прадрамальнага перыяду даюць зразумець пацыенту і яго лекару аб пачатку хваробы да таго, як з'явяцца клінічныя прыкметы канкрэтнага захворвання.
У прадрамальны перыяд могуць назірацца сімптомы як агульнага характару, такія, як млоснасць, слабасць, невялікая гіпертэрмія, так і спецыфічныя прыкметы або змены аналізаў.
Часцей за ўсё аб прадрамальным перыядзе кажуць у выпадку інфекцыйнага захворвання, але ён можа назірацца і пры такіх хваробах, якія не выклікаюцца інфекцыяй.
Прыклады прадрамальных сімптомаў пры розных захворваннях[правіць | правіць зыходнік]
- Аўра пры мігрэні
- Эйфарыя, аўра, дэзарыентацыя, афазія або святлоадчувальнасць пры эпілепсіі
- Сып пры сіфілісе
- Прыкметы грыпа ці монануклеоза (ліхаманка, пастаянная стомленасць, галаўны боль, дыярэя) на ранніх этапах СНІДа
- Неўважлівасць, дрэнная канцэнтрацыя, раздражняльнасць, неспакой пры шызафрэніі
- Нарастанне частаты і цяжкасці прыступаў стэнакардыі ў перадінфарктным перыядзе
- Змены клетачнага складу касцявога мозгу ў прадклінічным перыядзе лейкоза
- З'яўленне плям на слізістай абалонцы шчок пры адзёры
Значэнне прадрамальнага перыяду[правіць | правіць зыходнік]
Нягледзячы на тое, што як правіла сімптомы ў гэтым перыядзе не даюць магчымасці паставіць дакладны дыягназ, тым не менш яны прыцягваюць увагу да нездаровага стану чалавека і дапамагаюць паставіць дыягназ як мага раней, што з'яўляецца залогам больш паспяховага лячэння.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Прадрамальны перыяд у ВСЭ Архівавана 22 мая 2010.