Дыярэя
Дыярэя | ||
---|---|---|
МКХ-10 | A09., K59.1 | |
МКХ-9 | 787.91 | |
DiseasesDB | 3742 | |
eMedicine | ped/583 | |
MeSH | D003967 |
Дыярэ́я (грэч.: δια + ρέω — праз + цекчы, народная назва — Панос) — абязводжванне(англ.) бел. і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненне. Вядзе да знясілення і анеміі. Уяўляе смяротную пагрозу праз парушэнне водна-салявога абмену і водна-электралітнага балансу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы.
Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]
Узнікненне хваробы прадухіляюць праз мыццё рук перад ядой і пасля наведвання прыбіральні, ужыццё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыццё садавіны і гародніны, пазбяганне прыёму сапсаванай ежы, ужыццё толькі зваранай і ачышчанай ежы.
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Хваробу выклікае заражэнне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз(англ.) бел., брудныя рукі пасля наведвання прыбіральні і перад прыгатаваннем ежы, ужыццё пераважна грубай расліннай ежы, харчовая алергія, атручанне, неўроз, хваляванне і страх.
Праявы[правіць | правіць зыходнік]
Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненне, боль у жываце, метэарызм, млоснасць і ваніты[1].
Зноскі
- ↑ Вольга Цыбульская. Далікатная праблема: дыярэя // Краіна здароўя. — 3 снежня 2008. — № 54 (110). — С. 7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыярэя