Пражскае паўстанне (чэшск.: Pražské povstání) — спроба чэшскіх падпольшчыкаў вызваліць ад нямецкай акупацыі сталіцу Чэхіі (пратэктарата Багемія і Маравія) да прыходу Чырвонай арміі. Падзеі пачаліся 5 мая і скончыліся пагадненнем аб спыненні агню 8 мая, за дзень да прыходу савецкіх войскаў.
Па прычыне, што баі вяліся на вуліцах Прагі, вялікія ахвяры панесла цывільнае насельніцтва горада: па прыблізных дадзеных, з 5 па 9 мая загінула больш за паўтары тысячы чэхаў (паўстанцы і мірныя жыхары), каля тысячы немцаў (у асноўным салдаты вермахта і СС) і амаль 300 байцоў РВА. У Празе і ваколіцах загінула каля 500 савецкіх салдат і афіцэраў, большасць з іх пахавана на Альшанскіх могілках.
Roučka, Zdeněk. Skončeno a podepsáno: Drama Pražského povstání (Accomplished And Signed: Pictures of the Prague Uprising), 163 pages, Plzeň: ZR&T, 2003 (ISBN 80-238-9597-4).
Bartosek, Karel. 1965. The Prague Uprising. Prague, Czech Republic: Artia.
Skilling, Gordon H. «The Czechoslovak Struggle for National Liberation in World War II.» Dec. 1960. The Slavonic and East European Review. 39: 174—197. Retrieved March 11, 2009 http://www.jstor.org/stable/pdfplus/4205225.pdf