Отакар Яраш
Отакар Яраш | |
---|---|
чэшск.: Otakar Jaroš | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня (1 жніўня) 1912 |
Месца нараджэння | горад Лоўні, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 8 сакавіка 1943 (30 гадоў) |
Месца смерці | сяло Сакалова, Харкаўская вобласць |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота і Czechoslovak army in exile[d][1] |
Гады службы | 1934—1943 |
Званне | надпаручнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Отакар Я́раш (чэшск.: Otakar Jaroš; 19 ліпеня (1 жніўня) 1912 — 8 сакавіка 1943) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Отакар Яраш нарадзіўся ў горадзе Лоўні (зараз ва Усцецкім краі Чэхіі). Вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме ў Празе. У 1938 годзе скончыў вышэйшае ваеннае вучылішча ў горадзе Граніцэ (Паўночная Маравія). Пасля акупацыі чэшскіх зямель нямецкімі войскамі эміграваў у 1939 г. у Польшчу, затым у СССР. З 1942 года камандзір роты сфарміраванага ў горадзе Бузулук (Арэнбургская вобласць) 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна. Са студзеня 1943 г. на Варонежскім фронце.
1-я рота 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна ў складзе 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі вызначылася ў баях у ваколіцах сяла Сакалова (Харкаўская вобласць Украіны) 8 сакавіка 1943 г. Отакар Яраш загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках у сяле Сакалова.
Отакару Ярашу пасмяротна прысвоена воінскае званне капітан. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 красавіка 1943 г. капітану Отакару Ярашу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Залатога льва «За перамогу»
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Імем Героя названы вуліцы ў Бузулуку, Карлавых Варах, Палтаве, Харкаве і школа ў сяле Сакалова.
- Помнік у горадзе Мельнік (Чэхія)
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 30 лістапада 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 298. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Отакар Яраш на сайце «Героі краіны»
- Ярош Отакар // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)