Праскамідыя
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Meister_der_Sophien-Kathedrale_von_Ohrid_001.jpg/200px-Meister_der_Sophien-Kathedrale_von_Ohrid_001.jpg)
Праскамідыя (грэч. προσκομιδή, «прынясенне», «дар», ад προσκομίζω, «прыносіць») — першая частка літургіі візантыйскага абраду (як Іаана Залатавуста, так і Васілія Вялікага). На ёй шляхам адмысловых святадзействаў, з прынесеных хлеба і віна падрыхтоўваецца рэчыва для еўхарыстыі і пры гэтым здзяйсняецца памінанне ўсіх членаў Царквы, як жывых, так і памерлых.
Праскамідыя здзяйсняецца святаром ці архіерэем у алтары на ахвярніку падчас чытання гадзін.